Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




4 ЦАРСТВАЎ 10:9 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

І сталася раніцаю, ён выйшаў, і стаў, і сказаў усяму народу: «Вы праведныя. Вось, я змовіўся супраць гаспадара майго і забіў яго. Але хто забіў усіх гэтых?

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Раніцай ён выйшаў, і стаў, і сказаў усяму народу: вы не вінаватыя. Вось я паўстаў супроць гаспадара майго, і забіў яго, а іх усіх хто забіў?

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

І калі развіднела, выйшаў ён і, стоячы, прамовіў да ўсяго народа: «Вы не вінаваты; вось, я паўстаў супраць гаспадара майго і забіў яго, а хто забіў усіх гэтых?

Глядзіце раздзел



4 ЦАРСТВАЎ 10:9
7 Крыжаваныя спасылкі  

І Егу напісаў ім другі ліст, кажучы: «Калі вы са мною і слухаеце голас мой, тады вазьміце галовы сыноў гаспадара вашага і прыйдзіце да мяне заўтра ў гэты час у Езрээль». А сыны валадара, семдзясят чалавек, былі на выхаваньні ў магнатаў гораду.


І прыйшоў пасланец, і паведаміў яму, кажучы: «Прынесьлі галовы сыноў валадарскіх». Ён сказаў: «Улажыце іх у два стосы каля ўваходу ў браму аж да раніцы».


І паўсталі слугі ягоныя, і змовіліся, і забілі Ёаша ў Бэт-Мілло, на дарозе ў Сіллу.


І цяпер, жыхары Ерусаліму і мужы Юды, рассудзіце паміж Мною і вінаграднікам Маім.


І сказаў ГОСПАД да яго: «Назаві імя ягонае Езрээль, бо яшчэ трохі, і Я наведаю за кроў Езрээля дом Егу і спыню валадарства дому Ізраіля.


Вось, я стаю перад вамі. Абвінавачвайце мяне перад ГОСПАДАМ і перад памазанцам Ягоным, можа, узяў я ў каго вала або асла, можа, каго пакрыўдзіў або каго прыгнятаў, а можа, ад каго ўзяў хабар, каб заплюшчыць вочы на справу ягоную? Калі так, аднагараджуся вам».