І мука ў збане ня сканчвалася і алею ў гляку ня меншала паводле слова ГОСПАДА, якое Ён прамовіў праз Ільлю.
4 ЦАРСТВАЎ 1:17 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І памёр [валадар] паводле слова ГОСПАДА, якое прамовіў Ільля. А замест яго заваладарыў Ярам у другім годзе Егарама, сына Язафата, валадара Юды, бо [Ахазія] ня меў сына. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І памёр ён па слове Гасподнім, якое сказаў Ільля. І зацараваў Ёрам, брат Ахозіі, замест яго, у другі год Ёрама, сына Ёсафатавага, цара Юдэйскага, бо сына ў таго ня было. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І памёр цар па слове Госпада, якое сказаў Ілля. І на яго месцы стаў цараваць Ярам, брат яго, у другім годзе Ярама, сына Язафата, цара Юдэі, бо Ахазія не меў сына. |
І мука ў збане ня сканчвалася і алею ў гляку ня меншала паводле слова ГОСПАДА, якое Ён прамовіў праз Ільлю.
І вымылі калясьніцу ягоную ў сажалцы ў Самарыі, і сабакі лізалі кроў ягоную, а блудніцы мылі яе паводле слова ГОСПАДА, якое Ён прамовіў.
Язафат меў трыццаць пяць гадоў, калі стаў валадаром, і дваццаць пяць гадоў ён валадарыў у Ерусаліме. Імя маці ягонай — Азуба, дачка Шылхі.
І супачыў Язафат з бацькамі сваімі, і быў пахаваны з бацькамі сваімі ў горадзе Давіда, бацькі свайго, і заваладарыў Егарам, сын ягоны, пасьля яго.
Іншыя дзеяньні Ахазіі, якія ён зрабіў, запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Ізраіля.
І прыехаў ён у Самарыю, і пазабіваў усіх, якія былі засталіся з [дому] Ахава ў Самарыі аж да зьнішчэньня іх паводле слова ГОСПАДА, якое Ён прамовіў праз Ільлю.
А Ярам, сын Ахава, заваладарыў над Ізраілем у Самарыі ў васямнаццатым годзе Язафата, валадара Юды, і валадарыў дванаццаць гадоў.
І вярнуліся, і расказалі яму. І ён сказаў: «Такое слова ГОСПАДА, якое Ён прамовіў праз слугу Свайго Ільлю з Тэшбы, кажучы: “На полі Езрээль сабакі будуць есьці цела Езабэлі.