І зрабіў ён дзесяць мядзяных падставаў; кожная падстава мела чатыры локці даўжыні, чатыры локці шырыні і тры локці вышыні.
3 ЦАРСТВАЎ 7:38 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Зрабіў ён таксама дзесяць мыцельнікаў мядзяных, а кожны мыцельнік зьмяшчаў сорак батаў. Кожны мыцельнік меў чатыры локці, і кожны з іх быў на адной з дзесяці падставаў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І зрабіў дзесяць медных умывальніц: кожная ўмывальніца мясьціла сорак батаў, кожная ўмывальніца была чатыры локці, кожная ўмывальніца стаяла на адной зь дзесяці падставак. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Зрабіў ён таксама дзесяць купеляў медных; кожная купель змяшчала сорак батаў і мела чатыры локці; і на кожным падножжы ён размясціў па адной купелі, гэта значыць на дзесяці падножжах. |
І зрабіў ён дзесяць мядзяных падставаў; кожная падстава мела чатыры локці даўжыні, чатыры локці шырыні і тры локці вышыні.
Пяць падставаў памясьціў ён на правым баку Дому [Божага] і пяць — на левым баку Дому [Божага]. А мора памясьціў на паўднёвы ўсход на правым баку Дому [Божага].
I зрабіў мыцельнік мядзяны і падставу ягоную мядзяную з люстэрак жанчынаў, якія зьбіраліся каля ўваходу ў Намёт Спатканьня.
У той дзень адчыніцца крыніца для дому Давіда і для жыхароў Ерусаліму дзеля [абмыцьця] грэху і нячыстасьці.
будзем падыходзіць са шчырым сэрцам, у поўні веры, пакрапіўшы сэрцы, [каб ачысьціць] ад сумленьня злога, і абмыўшы цела чыстай вадою.
якія толькі ў ежы і пітве, і розных абмываньнях і пастановах цела, якія пастаўленыя да часу выпраўленьня.
А калі ходзім у сьвятле, як Ён у сьвятле, маем супольнасьць між сабою, і кроў Ісуса Хрыста, Сына Ягонага, ачышчае нас ад усякага грэху.
І я сказаў яму: «Пане, ты ведаеш». І ён сказаў мне: «Гэта тыя, якія прыйшлі з вялікага прыгнёту. І яны памылі вопраткі свае і выбелілі вопраткі свае ў крыві Ягняці.