І выразьбіў на іх херувімаў, пальмы і кветкі, што красуюць, і пакрыў выявы золатам.
3 ЦАРСТВАЎ 6:36 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І аббудаваў ён унутраны панадворак трыма шэрагамі чэсаных камянёў і шэрагам бярвеньняў кедровых. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І пабудаваў унутраны двор з трох радоў абчасанага каменю і з раду кедровых брусоў. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І аббудаваў ён унутраны панадворак трыма радамі адпаліраваных камянёў і адным радам часаных кедравых бярвенняў. |
І выразьбіў на іх херувімаў, пальмы і кветкі, што красуюць, і пакрыў выявы золатам.
Вялікі панадворак атачалі тры шэрагі чэсаных [камянёў] і шэраг бярвеньняў кедровых, і ён прылягаў да панадворку Дому ГОСПАДА і да дому з заляй [судовай].
І зрабіў панадворак сьвятарскі, і вялікі панадворак, і дзьверы ў панадворак, і ашаляваў дзьверы медзьдзю.
І асьвяціў Салямон сярэдзіну панадворку, які перад Домам ГОСПАДА, бо там прынёс цэласпаленьні і тлушч ахвяраў мірных, бо ахвярнік мядзяны, які зрабіў Салямон, ня мог зьмясьціць цэласпаленьняў, і ахвяраў хлебных, і тлушчу.
Шэрагаў з камянёў вялікіх — тры, і шэраг з дрэва — адзін. На выдаткі няхай даюць з дому валадара.
І прачытаў Барух з кнігі ў вушы народу словы Ярэміі ў Доме ГОСПАДА ў пакоі Гемарыі, сына Шафана, пісара, на верхнім панадворку каля ўваходу ў Браму Новую Дома ГОСПАДА.
І ён завёў мяне на ўнутраны панадворак праз браму паўднёвую і зьмераў браму паўднёвую, і [мела яна] тыя самыя памеры.
а панадворак, які звонку бажніцы, пакінь звонку і ня мерай яго, бо ён дадзены паганам, і горад сьвяты яны будуць таптаць сорак два месяцы.