І супачыў Аса з бацькамі сваімі, і быў пахаваны з бацькамі сваімі ў горадзе Давіда, бацькі свайго. І заваладарыў Язафат, сын ягоны, пасьля яго.
3 ЦАРСТВАЎ 22:41 - Біблія (пераклад А.Бокуна) А Язафат, сын Асы, стаў валадаром Юды ў чацьвёртым годзе Ахава, валадара Ізраіля. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ёсафат, сын Асы, зацараваў над Юдэяй ў чатырнаццаты год Ахава, цара Ізраільскага. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А Язафат, сын Асы, стаў царом Юды на чацвёрты год Ахаба, цара Ізраэля; |
І супачыў Аса з бацькамі сваімі, і быў пахаваны з бацькамі сваімі ў горадзе Давіда, бацькі свайго. І заваладарыў Язафат, сын ягоны, пасьля яго.
Язафат меў трыццаць пяць гадоў, калі стаў валадаром, і дваццаць пяць гадоў ён валадарыў у Ерусаліме. Імя маці ягонай — Азуба, дачка Шылхі.
І валадарыў Язафат над Юдам. Меў ён трыццаць пяць гадоў, калі заваладарыў, і валадарыў дваццаць пяць гадоў у Ерусаліме. Імя маці ягонай — Азува, дачка Шыльхі.