А Ёнатан і Ахімаац стаялі ў Эн-Рагэлі, і прыйшла служка, і паведаміла ім [вестку], і яны пайшлі, каб паведаміць валадару Давіду, і яны не маглі заходзіць у горад, каб ня бачылі іх.
3 ЦАРСТВАЎ 1:9 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І склаў у ахвяру Адонія авечак, валоў і кормных цялят каля Эвэн-Газахэлет, што каля Эн-Рагеля, і паклікаў усіх братоў сваіх, сыноў валадара, і ўсіх людзей Юды, слугаў валадара. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І закалоў Аданія авечак і валоў і цялят каля каменя Захэлэт, што каля крыніцы Рагэль, і запрасіў усіх братоў сваіх, сыноў цара, з усімі Юдэямі, якія служылі ў цара. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Так, Адонія, забіўшы авечак, і цялят, і тлустую жывёлу каля каменя Загэлет, які быў блізка каля крыніцы Рагель, запрасіў усіх братоў сваіх, сыноў цара, і ўсіх людзей юдэйскіх, паслугачоў цара; |
А Ёнатан і Ахімаац стаялі ў Эн-Рагэлі, і прыйшла служка, і паведаміла ім [вестку], і яны пайшлі, каб паведаміць валадару Давіду, і яны не маглі заходзіць у горад, каб ня бачылі іх.
І ён склаў у ахвяру мноства валоў, кормных цялят і авечак, і паклікаў усіх сыноў валадара, і Абіятара сьвятара, і Ёава, начальніка войска. А Салямона, слугу твайго, не паклікаў.
Бо сёньня ён пайшоў і склаў у ахвяру валоў, кормных цялят і мноства авечак, і паклікаў усіх сыноў валадарскіх, і начальнікаў войска, і сьвятара Абіятара, і вось, яны перад абліччам ягоным ядуць і п’юць, і кажуць: “Няхай жыве валадар Адонія!”
Зноў паслаў ён іншых слугаў, кажучы: “Скажыце пакліканым: Вось, я падрыхтаваў бяседу маю, валы мае і, што ўкормлена, зарэзаны, і ўсё падрыхтавана. Прыходзьце на вясельле”.
І ўзьнімалася мяжа да Дэбіру ад даліны Ахор і заварочвала на поўнач да Гільгалу, які насупраць Маале-Адумім, што на поўдзень ад ручая; і ішла мяжа да Мэ-Эн-Шэмэшу, і сканчвалася пры Эн-Рагелі.
І зыходзіла мяжа да скраю гары, якая насупраць лагчыны Бэн-Гінном, што на поўначы даліны Рэфаімаў, і зыходзіла ў лагчыну Гінном праз схіл [гары] Евусэяў на поўдзень, і даходзіла да Эн-Рагелю,