І Батшэва ўвайшла да валадара ў спальню, а валадар быў вельмі стары, і Абішаг Шунамянка паслугавала валадару.
3 ЦАРСТВАЎ 1:16 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўкленчыла Батшэва, і пакланілася валадару. І сказаў валадар «Што табе [трэба]?» Біблія (пераклад В. Сёмухі) і нахілілася Вірсавія і пакланілася цару; і сказаў цар: што табе? Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ўкленчыла Бэтсэба, і пакланілася цару; а цар звярнуўся да яе: «Чаго ты хочаш сабе?» |
І Батшэва ўвайшла да валадара ў спальню, а валадар быў вельмі стары, і Абішаг Шунамянка паслугавала валадару.
І яна сказала яму: «Гаспадару мой, ты прысягаў на ГОСПАДА, Бога твайго, служцы тваёй: “Салямон, сын твой, будзе валдарыць пасьля мяне, і ён будзе сядзець на пасадзе маім”.
І паведамілі валадару, кажучы: «Вось, Натан прарок». І ён прыйшоў перад аблічча валадара, і пакланіўся валадару абліччам да зямлі.
І яна сказала: «Маю да цябе адну малую просьбу, не адвярніся ад аблічча майго». І сказаў ёй валадар: «Прасі, маці мая, бо я не адвярнуся ад аблічча твайго».
І сказаў валадар Эстэр таксама ў другі дзень, выпіўшы віна: «Якое жаданьне тваё, валадарка Эстэр? І будзе дадзена табе. І якая просьба твая? Нават палова валадарства, і будзе выканана».
Ён жа сказаў ёй: «Чаго ты хочаш?» Яна кажа Яму: «Скажы, каб гэтыя два сыны мае селі адзін праваруч Цябе, а другі — леваруч у Валадарстве Тваім».
І калі пайшоў юнак, устаў Давід з паўднёвага боку, і ўпаў абліччам сваім на зямлю, і тры разы пакланіўся. І пацалавалі яны адзін аднаго, і плакалі абодва разам, а Давід плакаў уголас.
І стрымаў Давід людзей сваіх гэтымі словамі, і ня даў ім, каб яны напалі на Саўла. А Саўл устаў, і выйшаў з пячоры, і працягваў шлях свой.
І ўбачыла Абігайль Давіда, і пасьпешліва зьлезла з асла, і ўпала на аблічча сваё перад Давідам, і пакланілася яму да зямлі.