У нараду іхнюю ня ўвойдзе душа мая, і да супольнасьці іхняй не далучыцца слава мая, бо ў гневе сваім яны забілі мужа і ў свавольстве сваім скалечылі вала.
2 ЦАРСТВАЎ 8:4 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўзяў у яго Давід тысячу семсот коньнікаў і дваццаць тысячаў пяхотнікаў. І паперарэзваў Давід жылы ў-ва ўсіх [коняў] тых калясьніцаў, і пакінуў з іх сабе сто калясьніцаў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і ўзяў Давід у яго тысячу сямсот вершнікаў і дваццаць тысяч чалавек пешых, і падрэзаў Давід жылы ва ўсіх коней калясьнічных, пакінуўшы зь іх на сто калясьніц. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І Давід, узяўшы ў яго тысячу семсот коннікаў і дваццаць тысяч пяхоты, падрэзаў сухажыллі ва ўсіх коней калясніц; а сабе пакінуў з іх сто калясніц. |
У нараду іхнюю ня ўвойдзе душа мая, і да супольнасьці іхняй не далучыцца слава мая, бо ў гневе сваім яны забілі мужа і ў свавольстве сваім скалечылі вала.
І памножыў Салямон калясьніцы і коньнікаў, і меў ён тысячу чатырыста калясьніцаў і дванаццаць тысячаў коньнікаў. І разьмясьціў ён іх па гарадах калясьнічых і пры валадары ў Ерусаліме.
І ўзяў Давід у яго тысячу калясьніцаў, сем тысячаў коньнікаў і дваццаць тысячаў пяхотнікаў, і падрэзаў Давід жылы ўсім [коням] калясьнічным, і пакінуў з іх на сто калясьніцаў.
Цяпер я ведаю, што ГОСПАД збаўляе Памазанца Свайго; Ён адкажа яму са сьвятога неба Свайго праз збаўчую магутнасьць правіцы Сваёй.
Толькі няхай не памнажае ён сабе коней і не вяртае народ у Эгіпет, каб мець шмат коней, бо ГОСПАД сказаў вам: “Ніколі больш гэтаю дарогаю ня вернецеся”.
І сказаў да Егошуа ГОСПАД: «Ня бойся іх, бо заўтра ў гэты самы час Я пакладу іх забітымі перад абліччам Ізраіля. Коні іхнія ты акульгавіш, а калясьніцы іхнія спаліш агнём».
І зрабіў Егошуа так, як яму сказаў ГОСПАД: коні іхнія акульгавіў, а калясьніцы іхнія спаліў агнём.