Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




2 ЦАРСТВАЎ 7:27 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

Бо Ты, ГОСПАДЗЕ Магуцьцяў, Божа Ізраіля, абвясьціў у вушы слузе Твайму, кажучы: “Я пабудую табе дом”, таму я асьмеліўся ў сэрцы сваім пра­сіць Цябе ў гэтай малітве.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Бо Ты, Госпадзе Саваоф, Божа Ізраілеў, адкрыў рабу Твайму, кажучы: «зладжу табе дом», дык раб Твой падрыхтаваў сэрца сваё, каб маліцца Табе такою малітваю.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

і Ты, Госпадзе Магуццяў, Божа Ізраэля, аб’явіў паслугачу Твайму, кажучы: “Я пабудую табе дом”. Таму раб Твой знайшоў у сабе мужнасць, каб прасіць Цябе ў гэтай малітве.

Глядзіце раздзел



2 ЦАРСТВАЎ 7:27
10 Крыжаваныя спасылкі  

Ад дня, калі Я паставіў судзьдзяў для народу Майго Ізраіля, Я даў табе супачынак ад усіх ворагаў тваіх. І паведаміў табе ГОСПАД, што ГОСПАД пабудуе табе дом.


Ён пабудуе дом для імя Майго, і Я ўмацую пасад валадарства ягонага на вякі.


І станецца, калі ты бу­дзеш слухаць усё, што Я загадаю табе, і будзеш хадзіць шляхамі Маімі, і будзеш рабіць слушнае ў вачах Маіх, захоўваючы пастановы Мае і прыказаньні Мае, як рабіў Давід, слуга Мой, Я буду з табой і пабудую табе дом трывалы, як пабудаваў Давіду, і дам табе Ізраіль.


Ты пачуў жаданьне ўцісканых, ГОСПАДЗЕ! Ты ўмацуеш сэрцы іхнія, Ты прыхіліш вуха Тваё,


Шмат учыніў Ты, ГОСПАДЗЕ, Божа мой, цудаў Тваіх, а намеры Твае дзеля нас ні з чым не параўнаеш перад Табою. Калі б я іх апавядаў і пра іх гаварыў, іх шматкроць больш, чым [можна] палічыць.


I сталася, [за тое], што павітухі баяліся Бога, Ён збудаваў ім дамы.


І я сказаў, што [належыцца] данесьці да вушэй тваіх гэтыя словы: “Набудзь [поле] перад тымі, хто сядзіць тут, і перад старшынямі народу нашага”. Калі адкупіш, адкупляй. А калі не адкупіш, скажы мне, каб я ведаў, бо ніхто ня можа адкупіць перад табою, а я — за табою». І той сказаў: «Я адкуплю».


А Я пастаўлю Сабе сьвятара вернага, які паводле сэрца Майго і паводле душы Маёй будзе рабіць. І пастаўлю яму дом цьвёрды, і ён будзе хадзіць перад памазанцам Маім усе дні.


А ГОСПАД аб’явіў Самуэлю на дзень раней, перад прыйсьцем Саўла, кажучы: