Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




2 ЦАРСТВАЎ 7:27 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

27 Бо Ты, Госпадзе Саваоф, Божа Ізраілеў, адкрыў рабу Твайму, кажучы: «зладжу табе дом», дык раб Твой падрыхтаваў сэрца сваё, каб маліцца Табе такою малітваю.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

27 Бо Ты, ГОСПАДЗЕ Магуцьцяў, Божа Ізраіля, абвясьціў у вушы слузе Твайму, кажучы: “Я пабудую табе дом”, таму я асьмеліўся ў сэрцы сваім пра­сіць Цябе ў гэтай малітве.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

27 і Ты, Госпадзе Магуццяў, Божа Ізраэля, аб’явіў паслугачу Твайму, кажучы: “Я пабудую табе дом”. Таму раб Твой знайшоў у сабе мужнасць, каб прасіць Цябе ў гэтай малітве.

Глядзіце раздзел Копія




2 ЦАРСТВАЎ 7:27
10 Крыжаваныя спасылкі  

я рашыўся давесьці да вушэй тваіх і сказаць: купі пры ўсіх, што сядзяць тут, і пры старэйшынах народу майго; калі хочаш выкупіць, выкупляй; а калі ня хочаш выкупіць, скажы мне, і я буду ведаць; бо апрача цябе няма каму выкупіць, а пасьля цябе я. Той сказаў: я выкупаю.


Ворагі мае пра мяне кажуць благое: «Калі ён памрэ, і загіне імя ягонае?»


А Гасподзь адкрыў Самуілу за дзень да прыходу Саўлавага і сказаў:


І як што бабкі-павітухі баяліся Бога, дык ён уладжваў дамы іхнія.


І пастаўлю Сабе сьвятара вернага; ён будзе рабіць па сэрцы Маім і па душы Маёй; і дом яго зраблю цьвёрдым, і ён будзе хадзіць прад памазанцам Маім праз усе дні;


з таго часу, як Я паставіў судзьдзяў над народам Маім Ізраілем; і Я асланю цябе ад усіх ворагаў тваіх. І Гасподзь абвяшчае табе, што Ён зладзіць табе дом.


Ён збудуе дом імю Майму, і Я ўмацую трон царства яго навек.


і калі будзеш захоўваць усё, што Я наказваю табе, і будзеш хадзіць шляхамі Маімі і рабіць спадобнае перад вачыма Маімі, захоўваючы пастановы Мае і запаведзі Мае, як рабіў раб Мой Давід, дык Я буду з табою і зладжу табе дом моцны, як Я зладзіў Давіду, і аддам табе Ізраіля;


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы