2 ЦАРСТВАЎ 24:6 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І пайшлі яны ў Гілеад і ў зямлю Тахтыль-Хадшы, і пайшлі ў Дан-Яан, і павярнулі ў бок Сідону. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і прыйшлі ў Галаад і ў зямлю Тахтым-Хадшы; і прыйшлі ў Дан-Яан і абышлі Сідон; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І пайшлі яны ў Галаад і ў зямлю хетэйцаў у Кадэс, і прыйшлі ў Дан. І з Дана павярнулі ў Сідон, |
I ўцёк ён з усім, што ў яго; і ўстаў, і перайшоў праз раку, і скіраваў аблічча сваё да гары Гілеад.
А ў сыноў Рубэна і сыноў Гада былі шматлікія статкі, вельмі шматлікія. І яны ўбачылі зямлю Язэр і зямлю Гілеад, і вось, гэта на гадоўлю быдла.
І пайшлі сыны Махіра, сына Манасы, у Гілеад, і занялі яго, і выгналі Амарэйцаў, што [жылі] ў ім.
І аддаў іх ГОСПАД у рукі Ізраіля, і ён разьбіў іх, і гнаўся за імі аж да Вялікага Сідону і Місрэфот-Маіму і аж да даліны Міцпа на ўсходзе, і забівалі іх, і не пакінулі ў іх рэшткаў.
І межы для Дана былі завузкія, і выйшлі сыны Дана, і ваявалі супраць Лешэму, і здабылі яго, і выбілі яго вострывам мяча, і захапілі яго, і абжыліся ў ім, і назвалі яго Лешэм-Дан, ад імя Дана, бацькі свайго.