І над харугвай другога месяца — Дадай Ахахіянін, і ў харугве ягонай Міклот, начальнік; у харугве ягонай — дваццаць чатыры тысячы.
2 ЦАРСТВАЎ 23:9 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Пасьля яго Элеазар, сын Додо, сына Ахоха, між трох волатаў. Быў ён з Давідам, калі [Ізраільцяне] сабраліся на бітву, а Філістынцы зьневажалі іх. І пабеглі Ізраільцяне, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Пасьля яго Элеазар, сын Дадо, сына Ахохі, адзін з трох адважных, што былі з Давідам, калі яны ганьбаваньнем выклікалі Філістымлянаў, што сабраліся на вайну; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Па ім Элеязэр, сын Дадо, сына Агога, між трох адважных. Быў ён з Давідам у Афэсдаміме, калі сабраліся там дзеля бою філістынцы. І, калі ізраэльцы пабеглі, |
І над харугвай другога месяца — Дадай Ахахіянін, і ў харугве ягонай Міклот, начальнік; у харугве ягонай — дваццаць чатыры тысячы.
І, калі хто зможа перамагчы аднаго, дык двое супрацьстануць яму, і вяроўка патройная ня хутка парвецца.
«Я Сам таптаў у тоўчні і не было з народаў нікога са Мною. Я таптаў іх у гневе Маім, таптаў іх у абурэньні Маім. Сок апырскаў шаты Мае, і папляміў Мне ўсё адзеньне Маё.
І Я глядзеў, і не было таго, хто дапамагае, і зьдзівіўся, бо не было таго, хто падтрымаў Мяне. І дапамагло Мне рамяно Маё, і гнеў Мой падтрымаў Мяне.
І сказаў Філістынец: «Вось, я зьневажаю сёньня дружыны Ізраіля. Дайце мне чалавека, і мы будзем біцца!»
І сказаў Давід людзям, што стаялі каля яго, кажучы: «Што дадуць чалавеку, які заб’е Філістынца гэтага і здыме ганьбу з Ізраіля? Бо хто ён, гэты неабрэзаны Філістынец, што так насьміхаецца з войска Бога Жывога?»
Нават льва і мядзьведзя перамагаў слуга твой. І гэты неабрэзаны Філістынец [будзе] як адзін з іх, бо ён насьміхаецца з войска Бога Жывога!»