2 ЦАРСТВАЎ 23:14 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Давід быў у крэпасьці, а дружына Філістынцаў — у Бэтлееме. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Давід быў тады ва ўмацаваным месцы, а атрад Філістымлянаў - у Віфляеме. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І Давід быў тады ў крэпасці, а войска філістынцаў тады было ў Бэтлехэме. |
І пачулі Філістынцы, што Давіда памазалі на валадара над Ізраілем, і сабраліся ўсе Філістынцы, каб шукаць Давіда. І Давід пачуў [пра гэта], і ўвайшоў у крэпасьць.
І прыйдзеш на ўзгорак Божы, дзе знаходзяцца Філістынцы. Калі ўвойдзеш там у горад, сустрэнеш грамаду прарокаў, якія зыходзяць з узгорку, а перад імі псалтыры, бубны, жалейкі і гусьлі, а самі яны будуць прарочыць.
І ўвесь Ізраіль пачуў вестку: «Пабіў Саўл дружыну Філістынцаў. Ізраіль стаўся ненавісным для Філістынцаў». І сабраўся народ да Саўла ў Гільгал.
І сказаў Ёнатан юнаку, збраяносцу свайму: «Хадзем, падыйдзем да варты гэтых неабрэзаных. Можа, ГОСПАД дапаможа нам, бо ГОСПАДУ ня цяжка ратаваць праз многіх ці праз некалькіх».
І пайшоў Давід адтуль, і ўцёк у пячору Адулям. І пачулі [пра гэта] браты ягоныя і ўвесь дом бацькі ягонага, і ўсе пайшлі за ім туды.
І цяпер прысягні мне на ГОСПАДА, што ня зьнішчыш насеньне маё пасьля мяне і не сатрэш імя майго з дому бацькі майго».