І прайшоў Ёаў праз усе калены Ізраіля аж да Абэль-Бэт-Маахі. І ўсе [сыны] Бээры сабраліся і пайшлі за ім.
2 ЦАРСТВАЎ 20:15 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І вось, прыйшлі яны, і абляглі [Шэву] ў Абэль-Бэт-Маасе, і насыпалі вал кругом гораду, і сталі перад мурам. І ўвесь народ, якія [быў] з Ёавам, намагаўся разбурыць муры. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І прыйшлі і аблажылі яго ў Авэле-Бэт-Мааху; і насыпалі вал перад горадам і падступіліся да сьцяны, і ўсе людзі, якія былі зь Ёавам, стараліся разбурыць сьцяну. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І, вось, прыйшлі яны, і акружылі яго ў Абэл-Бэт-Маасе, і насыпалі вал насупраць горада, які стаў насупраць вонкавага крапаснога вала; і ўсе людзі, якія былі з Ёабам, стараліся разбурыць муры. |
І прайшоў Ёаў праз усе калены Ізраіля аж да Абэль-Бэт-Маахі. І ўсе [сыны] Бээры сабраліся і пайшлі за ім.
І паслухаў Бэн-Гадад валадара Асу, і паслаў начальнікаў войска свайго ў гарады Ізраіля. І захапілі яны Іён, Дан і Абэль-Бэт-Мааху, і ўвесь Кінэрэт, і ўсю зямлю Нэфталі.
У дні Пэкаха, валадара Ізраіля, прыйшоў Тыглят-Пілесэр, валадар Асірыі, і здабыў Абэль-Бэт-Мааху, Янаах, Кэдэш, Хацор, Гілеад, Галілею і ўсю зямлю Нэфталі, і перасяліў іх у Асірыю.
Дзеля гэтага так кажа ГОСПАД пра валадара Асірыі: “Ня ўвойдзе ён у горад гэты, і ня выпусьціць у яго стралы, і не наставіць супраць яго шчыт, і не насыпе кругом яго валу.
Горад малы, і людзей у ім няшмат, і прыйшоў да яго вялікі валадар, і атачыў яго, і насыпаў супраць яго вялікія валы.
Дзеля гэтага так кажа ГОСПАД пра валадара Асірыі: “Ня ўвойдзе ён у горад гэты, і ня выпусьціць ён туды стралы; і не наставіць супраць яго шчыт, і не насыпле кругом яго валу.
Вось, валы падыходзяць да гораду, каб здабыць яго, і горад будзе аддадзены ў рукі Халдэйцаў, якія ваююць супраць яго, на пажыву мяча, голаду і заразы. Тое, што Ты прамовіў, зьдяйсьняецца, і, вось, Ты бачыш [гэта]!
Бо гэта кажа ГОСПАД, Бог Ізраіля, пра дамы гораду гэтага, пра дамы валадароў Юды, якія руйнуюцца на ўмацаваньні і ад мяча,
Бо гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў: “Сьсячыце дрэвы і насыпце вал кругом Ерусаліму. Гэты горад мае быць пакараны, усякая поскудзь у сярэдзіне яго.
І пастаў аблогу супраць яго, пабудуй мур супраць яго, насып вал супраць яго, пастаў супраць яго табар, пастаў супраць яго тараны кругом.
Бо прыйдуць на цябе дні, і ворагі твае аточаць цябе валам, і акружаць цябе, і сьціснуць цябе адусюль,