Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЕРАМІІ 6:6 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

6 Бо гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў: “Сьсячыце дрэвы і насыпце вал кругом Ерусаліму. Гэты горад мае быць пакараны, усякая поскудзь у сярэдзіне яго.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

6 Бо так кажа Гасподзь Саваоф: сячэце дрэвы і рабеце насып супроць Ерусаліма: гэты горад павінен быць пакараны; у ім усялякі прыгнёт.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

6 Бо вось што кажа Госпад Магуццяў: «Зрэжце дрэвы яе і насыпце вал кругом Ерузаліма, гэта бо горад пакарання, усялякая крывадушнасць пасярод яго.

Глядзіце раздзел Копія




ЕРАМІІ 6:6
15 Крыжаваныя спасылкі  

Дзеля гэтага так кажа ГОСПАД пра валадара Асірыі: “Ня ўвойдзе ён у горад гэты, і ня выпусьціць ён туды стралы; і не наставіць супраць яго шчыт, і не насыпле кругом яго валу.


Бо колькі разоў прамаўляю, крычу і клічу: “Гвалт і зьнішчэньне”. І слова ГОСПАДА сталася для мяне зьнявагай і насьмешкай увесь дзень.


А вочы твае і сэрца тваё [прагнуць] толькі карысьці тваёй, каб праліваць кроў нявінную, каб чыніць крыўды і гвалты.


Вось, валы падыходзяць да гораду, каб здабыць яго, і горад будзе аддадзены ў рукі Халдэйцаў, якія ваююць супраць яго, на пажыву мяча, голаду і заразы. Тое, што Ты прамовіў, зьдяйсьняецца, і, вось, Ты бачыш [гэта]!


Бо прычынай гневу Майго і абурэньня Майго стаўся для Мяне горад гэты ад дня, калі пабудавалі яго, аж да дня сёньняшняга. Я адкіну яго ад аблічча Майго,


Бо гэта кажа ГОСПАД, Бог Ізраіля, пра дамы гораду гэтага, пра дамы валадароў Юды, якія руйнуюцца на ўмацаваньні і ад мяча,


У дзясятым годзе Сэдэкіі, валадара Юды, у дзясятым месяцы, прыйшоў Навухаданосар, валадар Бабілонскі, і ўсё войска ягонае пад Ерусалім, і абляглі яго.


Ці ж за гэта Я ня буду караць іх, кажа ГОСПАД, і ці ж народу такому не адпомсьціць душа Мая?


Ці ж Я за гэта ня буду караць, кажа ГОСПАД, і ці народу такому не адпомсьціць душа Мая?


І пастаў аблогу супраць яго, пабудуй мур супраць яго, насып вал супраць яго, пастаў супраць яго табар, пастаў супраць яго тараны кругом.


Гэта кажа Госпад ГОСПАД: «Гэты Ерусалім Я паставіў сярод народаў, а вакол яго — землі [чужынскія].


І прыйдзе валадар з поўначы, і насыпле вал, і здабудзе горад умацаваны, і рамёны поўдня не ўстаяць, народ выборны ягоны і ён ня будуць мець сілы, каб устаяць.


Гора бунтаўнічаму і заплямленаму гораду, прыгнятальніку.


Бо прыйдуць на цябе дні, і ворагі твае аточаць цябе валам, і акружаць цябе, і сьціснуць цябе адусюль,


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы