2 ЦАРСТВАЎ 19:2 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І паведамілі Ёаву: «Вось, валадар плача і ў жалобе дзеля Абсалома». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І абярнулася перамога таго дня ў плач усяму народу; бо народ пачуў у той дзень і казаў, што цар смуткуе па сыне сваім. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Так вось перамога ператварылася ў той дзень у жалобу для ўсяго народа; бо пачуў народ у той дзень вестку: «Цар сумуе дзеля сына свайго». |
І задрыжэў валадар, і пайшоў у верхняе памяшканьне брамы, і плакаў. А калі ішоў, гаварыў: «Сыне мой, Абсаломе! Абсаломе, сыне мой, сыне мой! Лепш бы я памёр, чым ты! Абсаломе, сыне мой, сыне мой!»
І сталася перамога ў той дзень жалобаю для ўсяго народа, бо народ пачуў у той дзень вестку: «Валадар сумуе дзеля сына свайго».
У сьвятле аблічча валадара — жыцьцё, і зычлівасьць ягоная — як воблака з позьнім дажджом.