І сказаў [Ёаў]: «Калі Сірыйцы будуць мацнейшыя ад мяне, ты прыйдзеш мне на дапамогу. А калі сыны Амона будуць мацнейшыя ад цябе, я прыйду на дапамогу табе.
2 ЦАРСТВАЎ 18:3 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў народ: «Ты ня пойдзеш, бо калі мы ўцячэм, нас ня возьмуць да сэрца. І калі загіне палова нас, нас ня возьмуць да сэрца, бо ты [адзін] — як нас дзесяць тысячаў. Дык лепш, калі ты будзеш дапамагаць нам з гораду». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Але людзі адказвалі яму: не хадзі; бо, калі мы і пабяжым, дык ня зьвернуць увагі на гэта; калі і памрэ палавіна з нас, таксама ня зьвернуць увагі; а ты адзін тое самае, што нас дзесяць тысяч; дык вось, нам лепей, каб ты дапамагаў нам з горада. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І народ адказаў: «Не, ты не пойдзеш. Бо калі мы адступім, на нас не звернуць увагі; і хоць бы загінула палова з нас, не лічылася б гэта, а ты адзін лічышся за дзесяць тысяч. Дык лепш, калі ты будзеш дапамагаць нам з горада». |
І сказаў [Ёаў]: «Калі Сірыйцы будуць мацнейшыя ад мяне, ты прыйдзеш мне на дапамогу. А калі сыны Амона будуць мацнейшыя ад цябе, я прыйду на дапамогу табе.
і нападу на яго, пакуль ён змучаны і пакуль у яго рукі аслабеўшы, і напалохаю яго. І ўцячэ ўвесь народ, які з ім, і я заб’ю самога валадара.
Але дапамог [Давіду] Абішай, сын Цэруі. І ўдарыў ён Філістынца, і забіў яго. І людзі Давіда запрысяглі яго, кажучы: «Ужо больш ня пойдзеш з намі ваяваць, каб не патух сьветач Ізраіля».
А валадар Сірыі загадаў трыццаці двум возьнікам калясьніцаў, кажучы: «Не ваюйце ані з вялікім, ані з малым, а толькі супраць валадара Ізраіля».
Дух ноздраў нашых, памазанец ГОСПАДА злоўлены ў ямы іхнія, а мы казалі пра яго: «У ценю ягоным будзем жыць між народамі».
Абудзіся, меч, на Пастыра Майго і на Мужа, Які блізкі Мне, кажа ГОСПАД Магуцьцяў. Удар пастыра, і расьсеюцца авечкі! І Я павярну руку Маю на ягнятак.
І танчылі жанчыны, і сьпявалі, паўтараючы: «Пабіў Саўл тысячы, а Давід — дзясяткі тысячаў».