І калі Давід узыйшоў на вяршыню [гары], дзе пакланяліся Богу, вось, пераняў яго Хушай Аркеец у разьдзёртым адзеньні і з [пасыпанай] зямлёй галавой.
2 ЦАРСТВАЎ 16:16 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І прыйшоў Хушай Аркеец, сябра Давіда, да Абсалома, і сказаў Хушай Абсалому: «Няхай жыве валадар, няхай жыве валадар!» Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі Хусій Архіцянін, сябар Давідаў, прыйшоў да Авэсалома, дык сказаў Хусій Авэсалому: хай жыве цар, хай жыве цар! Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А калі Хусай, арахеец, сябар Давіда, прыйшоў да Абсалома, то сказаў яму: «Хай жыве цар! Хай жыве цар!» |
І калі Давід узыйшоў на вяршыню [гары], дзе пакланяліся Богу, вось, пераняў яго Хушай Аркеец у разьдзёртым адзеньні і з [пасыпанай] зямлёй галавой.
А калі вернешся ў горад і скажаш Абсалому: “Я, валадару, слуга твой. Як раней я быў слугой бацькі твайго, так цяпер буду слугой тваім!”, і ты ўдарэмніш раду Ахітафэля адносна мяне.
Бо сёньня ён пайшоў і склаў у ахвяру валоў, кормных цялят і мноства авечак, і паклікаў усіх сыноў валадарскіх, і начальнікаў войска, і сьвятара Абіятара, і вось, яны перад абліччам ягоным ядуць і п’юць, і кажуць: “Няхай жыве валадар Адонія!”
і няхай там сьвятар Цадок і прарок Натан памажуць яго на валадара Ізраіля, і затрубіце ў рог, і кажыце: “Няхай жыве валадар Салямон!”
Азарыя, сын Натана, [быў] над намесьнікамі, Завуд, сын Натана, сьвятар, — сябрам валадара.
І вывеў [Егаяда] сына валадара, і ўсклаў на яго карону, і [даў Каўчэг] Сьведчаньня. І паставілі яны яго валадаром, і памазалі яго, і пляскалі ў далоні, і казалі: «Няхай жыве валадар!»
І гаварылі Халдэі валадару па-арамейску: «Валадару! Жыві на вякі! Раскажы сон слугам тваім, і яго значэньне мы патлумачым».
З прычыны словаў валадара і магнатаў ягоных валадарка ўвайшла ў дом банкетаваньня. Адказала валадарка і сказала: «Валадару, жыві на вякі! Няхай не трывожаць цябе думкі твае, і выгляд твой няхай не зьмяняецца!
Тады тыя маршалкі і князі пасьпяшаліся да валадара і гэтак сказалі яму: «Дарый валадар, жыві на вякі!
А натоўпы, што наперадзе і за Ім ішлі, крычалі, кажучы: «Гасанна Сыну Давіда! Дабраслаўлёны Той, Хто ідзе ў імя Госпада! Гасанна на вышынях!»
І сказаў Самуэль усяму народу: «Ці бачыце таго, каго выбраў ГОСПАД? Бо няма яму роўнага ў-ва ўсім народзе». І ўвесь народ загаманіў: «Няхай жыве валадар!»