Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




2 ЦАРСТВАЎ 11:25 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

І сказаў Давід пасланцу: «Так скажы Ёаву: “Няхай ня будзе ў вачах тваіх тое, што сталася, бо меч дасягае раз таго, другі раз іншага. Будзь мужны ў вайне супраць гораду і зьнішчы яго”. І ты падбадзёр яго».

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Тады сказаў Давід пасланаму: так скажы Ёаву: хай не бянтэжыць цябе гэтая справа, бо меч пажырае часам таго, часам гэтага; узмацні вайну супроць горада і разбуры яго. Так падбадзёры яго.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

І сказаў Давід вестуну: «Скажы гэта Ёабу: “Не перажывай дзеля гэтага выпадку; бо рознай бывае ваенная доля, і меч дасягае раз таго, другі раз іншага; будзь мужны ў вайне тваёй супраць горада, каб знішчыць яго. І ты падбадзёр яго”».

Глядзіце раздзел



2 ЦАРСТВАЎ 11:25
8 Крыжаваныя спасылкі  

І лучнікі стралялі ў слугаў тваіх стрэламі з муру, і загінулі слугі валадара, і слуга твой Урыя Хет загінуў таксама».


І пачула жонка Урыі, што загінуў Урыя, муж ейны, і плакала па чалавеку сваім.


А Ёаў ваяваў супраць Раббы сыноў Амона, і здабыў горад валадарства.


І сыны Ізраіля набраліся мужнасьці, і ў тым самым месцы, дзе раней ваявалі, падрыхтаваліся да бою.


І глядзіце, калі ён накіруецца дарогай да межаў сваіх да Бэт-Шэмэшу, ведайце, што гэта [Бог] навёў на вас гэтае вялікае няшчасьце; а калі не, будзем ведаць, што не рука Ягоная да нас дакранулася, але гэта было выпадкова».