І вярнуліся яны, і прыйшлі да Эн-Мішпату, які [цяпер] Кадэш, і пабілі ўсю краіну Амалека, а таксама Амарэяў, што жылі ў Хацацон-Тамары.
2 ЦАРСТВАЎ 1:8 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І ён сказаў мне: “Хто ты?” Я сказаў яму: “Я — з Амалека”. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І я сказаў: вось я. Ён сказаў мне: хто ты? І я сказаў яму: я - Амалікіцянін. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) ён спытаўся ў мяне: “Хто ты?” І я сказаў яму: “Я з амалекцаў”. |
І вярнуліся яны, і прыйшлі да Эн-Мішпату, які [цяпер] Кадэш, і пабілі ўсю краіну Амалека, а таксама Амарэяў, што жылі ў Хацацон-Тамары.
І сказаў Давід юнаку, які [пра гэта] паведаміў яму: «Адкуль ты?» Ён адказаў: «Я — сын прыхадня Амалекца».
І ён сказаў мне: “Падыйдзі да мяне, і забі мяне, бо туга сьмяротная ахапіла мяне, але душа мая ўсё яшчэ ў-ва мне”.
І ўбачыў ён Амалека, і абвясьціў прароцтва сваё, і сказаў: «Амалек — першы з народаў, але канец ягоны — загуба».
І цяпер ідзі, і пабі Амалека, і палажы закляцьце на ўсё, што ён мае. Не шкадуй яго, але забівай ад мужчыны аж да жанчыны, ад малога аж да немаўляці, валоў і авечак, вярблюдаў і аслоў».
І выходзіў Давід з людзьмі сваімі, і нападаў на Гешурцаў, на Гізрэяў і на Амалека, бо гэтыя народы жылі на зямлі пры дарозе на Шур і аж да зямлі Эгіпецкай.
І сталася, калі Давід і людзі ягоныя вярталіся ў Цыкляг, на трэці дзень Амалекцы напалі на Нэгеў і Цыкляг, і здабылі Цыкляг, і спалілі агнём,
І сказаў яму Давід: «Чый ты і адкуль?» Ён сказаў: «Я — малады Эгіпцянін, слуга Амалекца. Кінуў мяне гаспадар мой, бо я захварэў тры дні таму.
І забіваў іх Давід ад раніцы аж да вечару наступнага дня, і ніхто з іх не застаўся, акрамя чатырохсот юнакоў, якія селі на вярблюдаў і ўцяклі.