2 ЦАРСТВАЎ 1:26 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Цяжка мне, бо [няма цябе], браце мой Ёнатан! Ты быў вельмі дарагі для мяне. Любоў твая была для мяне даражэй за любоў жаночую. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Смуткую па табе, браце мой Ёнатане; ты быў вельмі дарагі мне; любоў твая была мне вышэйшая за любоў жаночую. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) О, як шкадую цябе, брат мой Ёнатан: ты быў мне вельмі дарагі; любоў твая была для мяне даражэй за любоў жаночую. |
Чалавек, які мае сяброў, сам павінен быць сяброўскі, і бывае, што сябар больш любіць, чым брат.
І паведаміў Ёнатан Давіду, кажучы: «Саўл, бацька мой, хоча забіць цябе. Таму цяпер сьцеражыся раніцаю, і схавайся, і не паказвайся.
І калі пайшоў юнак, устаў Давід з паўднёвага боку, і ўпаў абліччам сваім на зямлю, і тры разы пакланіўся. І пацалавалі яны адзін аднаго, і плакалі абодва разам, а Давід плакаў уголас.