2 ЛЕТАПІСАЎ 7:13 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі Я замкну неба і ня будзе дажджу, і калі загадаю саранчы жэрці зямлю, альбо спашлю пошасьць на народ Мой, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі Я зачыню неба і ня будзе дажджу, і калі загадаю саранчы паядаць зямлю, альбо пашлю згубную пошасьць на народ Мой, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі зачыню неба, і не будзе дажджу, і калі загадаю, прыкажу саранчы нішчыць палі ды пашлю пошасць на народ Мой, |
І Я аднагароджу вам за тыя гады, у якія [ўсё] паелі саранча, хрушчы, чэрві і вусені — войска Маё вялікае, якое Я паслаў супраць вас.
І Я таксама спыніў у вас дождж за тры месяцы да жніва, і выліў дождж на адзін горад, а на другі ня выліў; адно поле было паліта дажджом, а поле, якое дождж не паліў, высахла.
Я наведаю яго пошасьцю і зьнішчу яго. А з цябе Я зраблю вялікі народ, мацнейшы за яго».
Праўдзіва кажу вам: Шмат удоваў было ў Ізраілю ў дні Ільлі, калі было зачынена неба тры гады і шэсьць месяцаў, так што стаўся вялікі голад па ўсёй зямлі;
бо запалае ГОСПАД гневам на вас, і зачыніць неба, і ня будзе дажджу, і зямля ня дасьць плёну свайго, і загінеце вы хутка на добрай зямлі, якую ГОСПАД дае вам.
Яны маюць уладу замкнуць неба, каб не ішоў дождж у дні праракаваньня іхняга; і маюць уладу над водамі перамяніць іх у кроў і біць зямлю ўсякімі плягамі, калі толькі захочуць.
І анёлу царквы, што ў Філядэльфіі, напішы: “Гэта кажа Сьвяты, Праўдзівы, Які мае ключ Давідавы, Які адчыняе, і ніхто не замкне, і замыкае, і ніхто не адчыніць: