2 ЛЕТАПІСАЎ 6:1 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Тады сказаў Салямон: «ГОСПАД сказаў, што Ён жыве ў імгле. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Тады сказаў Саламон: Гасподзь сказаў, што ён дабраволіць жыць у мгле, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Тады прамовіў Саламон: «Госпад сказаў, што будзе жыць у імгле; |
і сказаў ГОСПАД Майсею: «Скажы Аарону, брату твайму, каб ня ў кожны час ён уваходзіў у [Месца] Сьвятое за заслону перад накрыўкай, якая на Каўчэгу, каб ён не памёр, калі Я буду аб’яўляцца ў воблаку над накрыўкай.
ГОСПАД павольны да гневу і вялікі сілаю, і не пакідае без пакараньня вінаватага. ГОСПАД, у буры, у віхуры шлях Ягоны, і хмара — пыл ад ног Ягоных.
І вы наблізіліся, і стаялі каля падножжа гары, а гара палала агнём аж пад неба, [схаваная] ў цемры, хмарах і змроку.
Бо не падыйшлі вы да гары, да якой [можна] дакрануцца і якая палае агнём, ані да віхуры, і цемры, і буры,