Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




2 ЛЕТАПІСАЎ 20:29 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

І быў страх Божы на ўсіх валадарствах зямлі гэтай, калі яны пачулі, што ГОСПАД ваяваў супраць ворагаў Ізраіля.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

І быў страх Божы на ўсіх царствах зямных, калі яны пачулі, што Сам Гасподзь ваяваў супроць ворагаў Ізраіля.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

А калі пачулі, што Госпад ваяваў супраць ворагаў Ізраэля — страх Божы ўпаў на ўсе краіны зямлі.

Глядзіце раздзел



2 ЛЕТАПІСАЎ 20:29
14 Крыжаваныя спасылкі  

I вырушылі яны. I быў жах Божы на гарадах, што [былі] ў той ваколіцы, і ня гналіся яны за сынамі Якуба.


Бо ў табары Сірыйскім даў Госпад чуць голас калясьніцаў, коней і войска вялікага, і сказалі яны адзін аднаму: «Вось, валадар Ізраіля наняў супраць нас валадароў Хетаў і валадароў Эгіпецкіх, каб ішлі суп­раць нас».


І гнаў іх Аса і народ, які быў з ім, аж да Герару, і падалі Кушане, ажно ў іх нікога не [засталося] жывога, бо яны былі зьнішчаныя перад абліччам ГОСПАДА і перад абліччам табару Ягонага. І панесьлі яны здабычы вялікае мноства.


І пабілі яны ўсе гарады вакол Герару, бо напаў на іх жах перад ГОСПАДАМ; і рабавалі ўсе гарады, бо шмат здабычы было ў іх.


І быў страх ГОСПАДА на ўсіх валадарствах земляў, якія навокал Юды, і не ваявалі з Язафатам.


І прыйшлі яны ў Ерусалім з псалтырамі, гусьлямі і трубамі ў Дом ГОСПАДА.


Ты, [толькі] Ты [напаўняеш] страхам, і хто можа ўстаяць перад абліччам Тваім у час гневу Твайго?


ГОСПАД будзе ваяваць за вас, а вы маўчыце».


I затрымаў колы калясьніцаў іхніх, і яны цягнулі іх з цяжкасьцю. I сказаў Эгіпет: «Уцякайма ад аблічча Ізраіля, бо ГОСПАД змагаецца за іх супраць Эгіпту!»


Жах Мой Я пашлю перад табою і стрывожу кожны народ, да якога ты выйдзеш супраць яго, і павярну да цябе каркам усіх ворагаў тваіх.


Калі ўсе валадары Амарэйцаў, якія жылі за Ярданам на захад, і ўсе валадары Ханаану, якія жылі ўздоўж мора, пачулі, што ГОСПАД высушыў воды Ярдану перад сынамі Ізраіля, аж пакуль яны пераправіліся, дык аслабела ў іх сэрца і страцілі яны адвагу перад сынамі Ізраіля.