І былі ўпакораныя сыны Ізраіля ў той час, і былі ўмацаваныя сыны Юды, бо яны абапіраліся на ГОСПАДА, Бога бацькоў сваіх.
2 ЛЕТАПІСАЎ 14:10 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І выйшаў Аса перад аблічча ягонае, і пашыхтаваліся на бітву ў даліне Цэфат каля Марэшы. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І выступіў Аса супроць яго, і сышліся на бітву ў даліне Цэфата каля Марэшы. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Затым Аса выйшаў яму насустрач і выстраіліся яны да бою ў даліне блізка да Марэсы, |
І былі ўпакораныя сыны Ізраіля ў той час, і былі ўмацаваныя сыны Юды, бо яны абапіраліся на ГОСПАДА, Бога бацькоў сваіх.
І клікаў Аса да ГОСПАДА, Бога свайго, і сказаў: «ГОСПАДЗЕ, няма [нікога], акрамя Цябе, каб дапамагчы шматлікаму, [або таму, хто] ня мае сілы. Дапамажы нам, ГОСПАДЗЕ, Божа наш, бо мы на Цябе спадзяемся і ў імя Тваё мы выйшлі супраць мноства гэтага. ГОСПАДЗЕ, Ты — Бог наш! Няхай ня спыніць Цябе чалавек».
І выйшаў на іх Зэрах Кушанін з войскам, [якое мела] тысячу тысячаў і трыста калясьніцаў, і дайшоў да Марэшы.
І дапамагаў яму Бог супраць Філістынцаў і супраць Арабаў, якія жылі ў Гур-Баале, і супраць Мэунянаў.
З ім рамяно цялеснае, а з намі ГОСПАД, Бог наш, каб дапамагаць нам і ваяваць у войнах нашых». І абаперся народ на словы Эзэкіі, валадара Юды.
Паўстань, ГОСПАДЗЕ, ня дай чалавеку мець перавагу; пагане будуць суджаныя перад абліччам Тваім!
Калі выйдзеш на вайну супраць ворагаў тваіх і ўбачыш, што [ў іх] і коней, і калясьніцаў, і людзей болей, чым у цябе, ня бойся іх, бо з табой ГОСПАД, Бог твой, Які вывеў цябе з зямлі Эгіпецкай.
І пайшоў Юда з братам сваім Сымонам, і разам напалі яны на Хананейцаў, якія жылі ў Цэфаце, і аблажылі іх закляцьцем, і назвалі горад гэты Харма.
І сказаў Ёнатан юнаку, збраяносцу свайму: «Хадзем, падыйдзем да варты гэтых неабрэзаных. Можа, ГОСПАД дапаможа нам, бо ГОСПАДУ ня цяжка ратаваць праз многіх ці праз некалькіх».
А Давід сказаў Філістынцу: «Ты ідзеш на мяне з мячом, і дзідай, і шчытом, а я іду на цябе ў імя ГОСПАДА Магуцьцяў, Бога войска Ізраіля, з якога ты насьміхаўся.