2 ЛЕТАПІСАЎ 12:15 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І дзеяньні Рэхабаама, першыя і апошнія, вось, яны запісаныя ў дзеях Шэмаі прарока і Іддо відушчага ў сьпісах радаводных. І [былі] войны ў Рэхабаама з Ерабаамам усе дні. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Дзеі Раваамавыя, першыя і апошнія, апісаны ў запісах Самэя прарока і Ады празорліўца пры радаводах. І былі войны ў Раваама зь Ераваамам ва ўсе дні. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А дзеянні Рабаама першыя і апошнія, апісаны ў Словах прарока Сямэі і Адо прадракальніка, а таксама радаводы і войны, якія ўзніклі між Рабаамам і Ерабаамам за ўвесь час. |
І справы Давіда валадара, першыя і апошнія, вось, яны запісаныя ў летапісах Самуэля, відушчага, і ў летапісах Натана, прарока, і ў летапісах Гада, відушчага,
І Шэмая прарок прыйшоў да Рэхабаама і князёў Юды, якія сабраліся ў Ерусаліме, [уцякаючы] перад абліччам Шышака, і сказаў ім: «Гэта кажа ГОСПАД. Вы пакінулі Мяне, і таму Я пакіну вас у руцэ Шышака».
Тры гады ён валадарыў у Ерусаліме; імя маці ягонай — Міхая, дачка Урыэля з Гівы. І была вайна паміж Абіям і Ерабаамам.
А рэшта дзеяньняў Абіі, і шляхі ягоныя, і словы ягоныя запісаныя ў гісторыі прарока Іддо.
І вось дзеяньні Асы, першыя і апошнія, і вось, яны запісаныя ў Кнізе валадароў Юды і Ізраілю.
А рэшта дзеяньняў Язафата, першыя і апошнія, вось, яны запісаныя ў дзеях Егу, сына Ханані, якая далучана да Кнігі валадароў Ізраіля.
А іншыя дзеяньні ягоныя і ўсе ўчынкі ягоныя, першыя і апошнія, вось, яны запісаныя ў Кнізе валадароў Юды і Ізраілю.
А рэшта дзеяньняў Салямона, першых і апошніх, вось, яны запісаныя ў дзеях Натана прарока, і ў прароцтве Ахіі з Шыло, і ў відзежах Іддо відушчага пра Ерабаама, сына Навата.