Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




2 ЛЕТАПІСАЎ 12:15 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

15 Дзеі Раваамавыя, першыя і апошнія, апісаны ў запісах Самэя прарока і Ады празорліўца пры радаводах. І былі войны ў Раваама зь Ераваамам ва ўсе дні.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

15 І дзеяньні Рэхабаама, першыя і апошнія, вось, яны запісаныя ў дзеях Шэмаі прарока і Іддо відушчага ў сьпісах радаводных. І [былі] войны ў Рэхабаама з Ерабаамам усе дні.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

15 А дзеянні Рабаама першыя і апошнія, апісаны ў Словах прарока Сямэі і Адо прадракальніка, а таксама радаводы і войны, якія ўзніклі між Рабаамам і Ерабаамам за ўвесь час.

Глядзіце раздзел Копія




2 ЛЕТАПІСАЎ 12:15
13 Крыжаваныя спасылкі  

Астатнія дзеі Саламонавыя, першыя і апошнія, апісаны ў запісах Натана прарока і ў прароцтве Ахіі Сіламляніна і ў відзежах празорліўца Ёіля пра Ераваама, сына Наватавага.


Тады Самэй прарок прыйшоў да Раваама і князёў Юдэі, якія сабраліся ў Ерусалім, ратуючыся ад Сусакіма, і сказаў ім: так кажа Гасподзь: вы пакінулі Мяне, затое і Я пакіну вас у рукі Сусакіму.


Астатнія дзеі Авіі і ягоныя ўчынкі і словы апісаны ў сказаньні прарока Ады.


І было слова Божае Самэю, чалавеку Божаму, і сказана:


І было слова Гасподняе Самэю, чалавеку Божаму, і сказана:


Дзеі цара Давіда, першыя і апошнія, апісаны ў запісах Самуіла празорліўца і ў запісах Натана прарока і ў запісах Гада празорліўца,


На васямнаццатым годзе валадараньня Ераваама зацараваў Авія над Юдай:


тры гады ён валадарыў у Ерусаліме; імя маці ягонай Міхая, дачка Урыілавая, з Гівы. І была вайна ў Авіі зь Ераваамам.


І вось дзеі Асы, першыя і апошнія, апісаны ў кнізе цароў Юдэйскіх і Ізраільскіх.


Астатнія дзеі Ёсафата, першыя і апошнія, апісаны ў запісах Іуя, сына Ананіевага, якія ўнесены ў кнігу цароў Ізраілевых.


Астатнія дзеі яго і ўсе ўчынкі яго, першыя і апошнія, апісаны ў кнізе цароў Юдэйскіх і Ізраільскіх.


і дзеі ягоныя, першыя і апошнія, апісаны ў кнізе цароў Ізраільскіх і Юдэйскіх.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы