А як ён хацеў пайсьці ў Ахаю, браты напісалі вучням, заклікаючы прыняць яго. Ён, прыйшоўшы, шмат дапамог тым, што былі паверыўшы праз ласку,
2 КАРЫНФЯНАЎ 3:1 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Ці пачнем ізноў адрэкамэндоўваць сябе [вам]? Ці мы патрабуем, як некаторыя, даручальных лістоў да вас ці даручальных [лістоў] ад вас? Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ці не пачаць нам нанава знаёміцца з вамі? Няўжо патрэбныя нам, як некаторым, пахвальныя лісты да вас альбо ад вас? Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ці пачнём зноў знаёміцца? Або ці будзем патрабаваць, як некаторыя, прадстаўнічых лістоў да вас або ад вас? |
А як ён хацеў пайсьці ў Ахаю, браты напісалі вучням, заклікаючы прыняць яго. Ён, прыйшоўшы, шмат дапамог тым, што былі паверыўшы праз ласку,
як і я дагаджаю ўсім у-ва ўсім, шукаючы не для сябе карысьці, але для многіх, каб яны былі збаўленыя.
А калі я прыйду, пашлю тых, якіх вы вызначыце праз лісты, занесьці дар ваш у Ерусалім.
Я, паводле дадзенай мне ласкі Божай, як мудры будаўнічы, заклаў падмурак, а другі будуе [на ім]. Кожны няхай глядзіць, як будуе.
Бо хаця вы маеце дзесяць тысячаў выхавацеляў у Хрысьце, але няшмат бацькоў, бо я нарадзіў вас у Хрысьце Ісусе праз Эвангельле.
Бо мы не адважваемся мерацца ці параўноўвацца з некаторымі, якія самі сябе адрэкамэндоўваюць, бо яны не разумеюць, што мераюць сябе самімі сабою і параўноўваюць сябе з сабою.
Бо калі я яшчэ больш буду хваліцца нашай уладай, якую Госпад даў нам на збудаваньне, а не на руйнаваньне вашае, не асаромлюся.
Я стаўся неразумным, хвалячыся; вы мяне змусілі. Бо трэба было, каб я вамі быў адрэкамэндаваны, бо ні ў чым я ня горшы за найпаважнейшых апосталаў, хоць я і нішто.
Ці ізноў думаеце, што мы апраўдываемся перад вамі? Мы гаворым перад Богам у Хрысьце, а ўсё, улюбёныя, дзеля вашага збудаваньня.
Бо мы не фальшуем слова Божае, як многія, але гаворым у шчырасьці, як ад Бога, перад Богам у Хрысьце.
Бо мы не адрэкамэндоўваем сябе вам зноў, але даем вам нагоду хваліцца намі, каб мелі вы [адказ] для тых, якія хваляцца абліччам, а ня сэрцам.