Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




2 КАРЫНФЯНАЎ 10:12 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

12 Бо мы не адважваемся мерацца ці параўноўвацца з некаторымі, якія самі сябе адрэкамэндоўваюць, бо яны не разумеюць, што мераюць сябе самімі сабою і параўноўваюць сябе з сабою.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

12 Бо мы не адважваемся мерацца альбо параўноўваць сябе з тымі, якія самі сябе выстаўляюць: яны мераюць сябе самімі сабою і параўноўваюць сябе з сабою неразумна.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

12 Бо мы не маем адвагі ані раўняцца, ані супастаўляцца з тымі, што самі сябе выстаўляюць. Бо яны мераюць сябе самімі сабой, раўняючы сябе з сабой, і неразумныя.

Глядзіце раздзел Копія




2 КАРЫНФЯНАЎ 10:12
10 Крыжаваныя спасылкі  

«Сапраўды, вы — толькі людзі, і з вамі памрэ мудрасьць вашая.


Як нядобра есьці шмат мёду, так дамагацца сваёй славы ня ёсьць слава.


Ці бачыў ты чалавека, мудрага ў вачах сваіх? На дурня большая надзея, чым на такога.


Няхай іншы хваліць цябе, а ня вусны твае, нехта чужы, а ня губы твае.


Фарысэй, стаўшы, гэтак маліўся за сябе: “Божа, дзякую Табе, што я не такі, як іншыя людзі: рабаўнікі, няправеднікі, чужаложнікі, або як гэты мытнік.


бо не адважуся гаварыць нешта такое, чаго не зрабіў Хрыстос праз мяне дзеля [прывядзеньня да] паслухмянасьці паганаў, словам і справаю,


Гэтакі няхай улічыць, што, якія мы ў слове ў пасланьнях, адсутныя, гэткія і на справе, прысутныя.


Бо ня той варты, хто сам сябе адрэкамэндоўвае, але каго адрэкамэндоўвае Госпад.


Ці пачнем ізноў адрэкамэндоўваць сябе [вам]? Ці мы патрабуем, як некаторыя, даручальных лістоў да вас ці даручальных [лістоў] ад вас?


Бо мы не адрэкамэндоўваем сябе вам зноў, але даем вам нагоду хваліцца намі, каб мелі вы [адказ] для тых, якія хваляцца абліччам, а ня сэрцам.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы