Прыйшоўшы і сабраўшы царкву, яны расказалі, што ўчыніў з імі Бог і як расчыніў дзьверы веры паганам.
2 КАРЫНФЯНАЎ 2:12 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі ж я прыйшоў у Трааду дзеля Эвангельля Хрыстовага і дзьверы былі мне адчыненыя ў Госпадзе, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Прыйшоўшы ў Трааду для зьвеставаньня пра Хрыста, хоць мне і адчынены дзьверы былі Госпадам, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі я прыбыў у Трааду дзеля дабравесця Хрыстова і брама была мне адкрыта ў Госпадзе, |
Прыйшоўшы і сабраўшы царкву, яны расказалі, што ўчыніў з імі Бог і як расчыніў дзьверы веры паганам.
Калі другія атрымліваюць уладу над вамі, ці ня больш мы? Але мы не скарысталі з гэтае ўлады, але ўсё вытрымліваем, каб не ўчыніць якое перашкоды Эвангельлю Хрыстоваму.
Бо, калі я абвяшчаю Эвангельле, няма мне чым хваліцца, бо абавязак ляжыць на мне, і гора мне, калі я не абвяшчаю Эвангельля.
Бо мы не напружваем сябе, быццам не дасягнуўшы да вас, бо мы дасягнулі вас Эвангельлем Хрыстовым.
Бо калі хто, прыйшоўшы, будзе абвяшчаць іншага Ісуса, якога мы не абвяшчалі, ці калі вы атрымаеце іншага духа, якога ня атрымоўвалі, ці іншае Эвангельле, якога не прыймалі, дык вы будзеце вельмі цярплівымі.
Ці ўчыніў я грэх, што паніжаў сябе, каб узвысіць вас, бо задарма дабравесьціў вам Эвангельле Божае?
для бязьверных, у якіх бог веку гэтага засьляпіў думкі, каб не ўзыйшло ім сьвятло Эвангельля славы Хрыста, Які ёсьць вобраз Божы.
якія, выпрабаваўшы служэньне гэтае, славяць Бога за падпарадкаванасьць вызнаванаму вамі Эвангельлю Хрыстоваму і за шчырую супольнасьць з імі і з усімі
молячыся таксама і за нас, каб Бог адчыніў нам дзьверы слова абвяшчаць тайну Хрыстовую, дзеля якой я зьвязаны,
і паслалі мы Цімафея, брата нашага і служыцеля Божага, і супрацоўніка нашага ў Эвангельлі Хрыстовым, каб узмоцніць вас і суцешыць вас у веры вашай,