Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




1 ЦАРСТВАЎ 3:1 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

Юнак Самуэль служыў ГОСПАДУ пад наглядам Гэлія. І слова ГОСПАДА было рэдкім у тыя дні, і відзежаў не было.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Хлопчык Самуіл служыў Госпаду пры Іліі; слова Гасподняе было рэдкае ў тыя дні, відзежы былі ня частыя.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

А юнак Самуэль служыў Госпаду пад наглядамі Гэлі. І слова Госпада было рэдкім у тыя дні; з’яўленне Бога не было частым.

Глядзіце раздзел



1 ЦАРСТВАЎ 3:1
11 Крыжаваныя спасылкі  

Знакаў нашых ня бачым мы болей; няма больш прарока, і нікога няма, хто б ведаў, як доўга гэта будзе.


Без [прароцкага] відзежу народ неакелзаны, а хто захоўвае закон, той шчасьлівы.


І Я зраблю мужа каштоўнейшым, чым золата найчысьцейшае, і чалавека — [каштоўнейшым,] чым золата з Афіру.


Бяда за бядою прыходзяць, вестка за весткай ідуць. І будуць шукаць відзежу ў прарока, і ня будзе Закону ў сьвятара, і [ня будзе] рады ў старшыняў.


І вярнуўся Элькана ў Раму, у дом свой. А хлопчык застаўся служыць ГОСПАДУ пад наглядам Гэлія сьвятара.


А Самуэль служыў перад абліччам ГОСПАДА як хлопец, апрануты ў ільняны эфод.


А Я пастаўлю Сабе сьвятара вернага, які паводле сэрца Майго і паводле душы Маёй будзе рабіць. І пастаўлю яму дом цьвёрды, і ён будзе хадзіць перад памазанцам Маім усе дні.


І будзе, што той, хто яшчэ застанецца ў доме тваім, прыйдзе і ўпакорыцца перад ім дзеля срэбнай манэты або дзеля кавалка хлеба, і будзе ка­заць: "Дай мне хоць які абавязак сьвятарскі, каб я мог зьесьці лусту хлеба"”».


І ляжаў Самуэль аж да раніцы, а потым адчыніў браму Дому ГОСПАДА. І баяўся Самуэль сказаць Гэлію пра гэты відзеж.


І працягваў ГОСПАД зьяўляцца ў Шыло пасьля таго, як зьявіў Сябе Самуэлю ў Шыло ў слове ГОСПАДА.