1 ЦАРСТВАЎ 28:2 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў Давід Ахішу: «Цяпер і ты даведаешся, што робіць слуга твой». І сказаў Ахіш Давіду: «Стаўлю цябе ахоўнікам галавы маёй на ўсе дні». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў Давід Анхусу: сёньня ты даведаешся, што зробіць раб твой. І сказаў Анхус Давіду: за тое я зраблю цябе ахоўцам галавы маёй на ўсе часіны. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сказаў Давід Ахісу: «Таму і ты даведаешся, што будзе рабіць паслугач твой». І Ахіс сказаў Давіду: «Таму стаўлю я цябе ахоўнікам галавы маёй на ўсе дні». |
Але Ганна не пайшла. Яна сказала мужу свайму: «Не пайду, пакуль хлопчык ня будзе адняты ад грудзей і падрасьце, а тады завяду яго, і ён стане перад абліччам ГОСПАДА, і застанецца там назаўсёды».
Таму я аддаю яго ГОСПАДУ на ўсе дні; колькі будзе жыць, ён аддадзены для ГОСПАДА». І пакланіліся там ГОСПАДУ.
І казаў Ахіш: «На каго нападалі вы сёньня?» А Давід казаў: «На Нэгеў Юдэйскі і на Нэгеў Ерхамээля, і на Нэгеў Кенэйскі».
І валадары Філістынскія крочылі на чале сотняў і тысячаў, а Давід з ваярамі сваімі крочыў у канцы, пры Ахішу.