1 ЦАРСТВАЎ 23:7 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І паведамілі Саўлу, што Давід прыйшоў у Кейлю, і сказаў Саўл: «Аддаў яго Бог у рукі мае, бо ўваходзячы ў горад, які мае брамы і запоры, ён сам замкнуў сябе». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І данесьлі Саўлу, што Давід прыйшоў у Кэіль, і Саўл сказаў: Бог аддаў яго ў рукі мае, бо ён замкнуўся, увайшоўшы ў горад з брамамі і замкамі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А Саўлу паведамілі, што Давід прыбыў ў Кэйлу, і сказаў Саўл: «Аддаў яго Бог у рукі мае: бо, уваходзячы ў горад, які мае брамы і запоры, ён сам замкнуў сябе». |
Пад заслонай аблічча Твайго Ты хаваеш іх ад закалотаў людзкіх, Ты засланяеш іх, як у намёце, ад языкоў, якія звадку [прыносяць].
I скажа фараон пра сыноў Ізраіля: “Яны заблукалі ў зямлі гэтай, замкнула іх пустыня”.
Вораг сказаў: “Буду гнацца, даганю, падзялю здабычу; насыціцца імі душа мая, выхаплю меч мой, схопіць іх рука мая”.
І быў Давід у пустыні ў недасяжных месцах, і пасяліўся ў гарах у пустыні Зіф. А Саўл шукаў яго ўсе дні, але Бог ня выдаў [Давіда] ў рукі ягоныя.
І было, што Абіятар, сын Ахімэлеха, уцёк да Давіда ў Кейлю, і ён зыйшоў з эфодам у руцэ сваёй.
І склікаў Саўл увесь народ на вайну, каб ісьці ў Кейлю і аблягаць Давіда і людзей ягоных.