Ты падперазаў мяне сілай дзеля бітвы, і Ты паваліў перада мною тых, якія паўсталі супраць мяне.
1 ЦАРСТВАЎ 23:5 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І пайшоў Давід і людзі ягоныя ў Кейлю, і ваявалі супраць Філістынцаў, і забралі жывёлу іхнюю, і ўчынілі ім вялікую паразу, і вызваліў Давід жыхароў Кейлі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І пайшоў Давід зь людзьмі сваімі ў Кэіль, і ваяваў зь Філістымлянамі, і забраў быдла іхняе, і ўчыніў ім вялікае пабоішча, і выратаваў Давід жыхароў Кэіля. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Тады ізноў пайшоў Давід і ваяры яго на Кэйлу, і ваявалі супраць філістынцаў, і забралі іх жывёлу, і ўдарылі іх вялікаю плягаю; і вызваліў Давід жыхароў Кэйлы. |
Ты падперазаў мяне сілай дзеля бітвы, і Ты паваліў перада мною тых, якія паўсталі супраць мяне.
Я перасьледаваў ворагаў маіх і даганяў іх, і не варочаўся назад, пакуль ня зьнішчыў іх.
А ворагі мае жывыя і ўзмацняюцца, і шматлікімі сталі тыя, якія няслушна мяне ненавідзяць.
І зноў пачалася вайна. І пайшоў Давід, і ваяваў супраць Філістынцаў, і зрабіў ім вялікую паразу, і яны ўцяклі перад ім.
І Давід зноў пытаўся ў ГОСПАДА, і ГОСПАД адказаў яму, і сказаў: «Уставай і ідзі ў Кейлю, бо Я аддам Філістынцаў у рукі твае».
І было, што Абіятар, сын Ахімэлеха, уцёк да Давіда ў Кейлю, і ён зыйшоў з эфодам у руцэ сваёй.