І я распавёў ім пра руку Бога майго, якая была добрай да мяне, а таксама пра словы валадара, якія ён казаў мне. І яны сказалі: «Станем і будзем будаваць». І ўмацавалі рукі свае на добрую [справу].
1 ЦАРСТВАЎ 23:16 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўстаў Ёнатан, сын Саўла, і прыйшоў да Давіда ў Харэш, і ўмацаваў яго ў Богу, Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ўстаў Ёнатан, сын Саўлаў, і прыйшоў да Давіда ў лес, і ўмацаваў яго спадзяваньнем на Бога, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ўстаў Ёнатан, сын Саўла, і прыйшоў да Давіда ў Харэс; і ўмацаваў рукі яго ў Богу, |
І я распавёў ім пра руку Бога майго, якая была добрай да мяне, а таксама пра словы валадара, якія ён казаў мне. І яны сказалі: «Станем і будзем будаваць». І ўмацавалі рукі свае на добрую [справу].
За тое, што вы хлусьнёю засмучалі сэрца праведніка, хоць Я не засмучаў яго, і ўмацоўвалі рукі бязбожніка, каб ён не навярнуўся ад шляху ліхога свайго і жыў,
а Я маліўся за цябе, каб не паменшала вера твая; і ты, некалі павярнуўшыся, умацуй братоў тваіх».
І загадай Егошуа, і падбадзёр яго, і падтрымай яго, бо ён пяройдзе наперадзе народу гэтага і дасьць Ізраілю ў валоданьне тую зямлю, якую ты ўбачыш”.
І ўбачыў Давід, што Саўл вырушыў і шукае душу ягоную, а ён быў у пустыні Зіф у Харэшы.
І Давід быў вельмі стрывожаны, і хацеў народ яго ўкаменаваць, бо горыч была ў душы кожнага дзеля сыноў іхніх і дачок іхніх. Але Давід набраў сілы ў ГОСПАДЗЕ, Богу сваім,