І Давід запалаў гневам на чалавека таго, і сказаў Натану: «Як жывы ГОСПАД, варты сьмерці той чалавек, які так зрабіў.
1 ЦАРСТВАЎ 20:31 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Як доўга будуць дні жыцьця на зямлі сына Есэя, ня будзеш у бясьпецы ані ты, ані валадараньне тваё. Дык цяпер пашлі і прывядзі яго да мяне, бо ён павінен памерці». Біблія (пераклад В. Сёмухі) бо ўсе дні, пакуль сын Ясэеў будзе жыць на зямлі, ня ўстоіш ні ты, ні царства тваё; цяпер жа пашлі і прывядзі яго да мяне, бо ён асуджаны на сьмерць. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо ва ўсе дні, калі будзе жыць на зямлі сын Ясэя, не ўтрымаешся ты і цараванне тваё; такім чынам, зараз жа пашлі пасланцоў і прывядзі яго да мяне, бо ён сын смерці». |
І Давід запалаў гневам на чалавека таго, і сказаў Натану: «Як жывы ГОСПАД, варты сьмерці той чалавек, які так зрабіў.
Але ён ачарніў слугу твайго перад гаспадаром маім, валадаром. Але ты, гаспадару мой, валадар, як анёл Божы, таму рабі, што добрае ў вачах тваіх.
Няхай дойдуць перад аблічча Тваё стогны вязьняў! Паводле вялікасьці рамяна Твайго пакінь [пры жыцьці] сыноў, сказаных на сьмерць.
І выслухаў Саўл голас Ёнатана, і пакляўся Саўл: «Як жывы ГОСПАД, ня будзе ён забіты».
І ўзлаваўся Саўл на Ёнатана, і сказаў яму: «Ты, сын жанчыны здрадлівай, ці ж я ня ведаю, што ты любіш сына Есэя на ганьбу тваю і на ганьбу маці тваёй.
Дык зьяві міласэрнасьць слузе твайму, бо ты заключыў запавет ГОСПАДА са слугою тваім. Калі я ў чым вінаваты, ты забі мяне, але да бацькі свайго не вядзі мяне».
і сказаў яму: «Ня бойся, ня знойдзе цябе рука Саўла, бацькі майго, і ты будзеш валадарыць над Ізраілем, а я буду другім пасьля цябе. І вось, Саўл, бацька мой, ведае гэта».
Нядобра тое, што ты зрабіў. Як жывы ГОСПАД! Заслужыліся вы на сьмерць, бо не пільнавалі гаспадара свайго, памазанца ГОСПАДАВАГА. І цяпер паглядзі, дзе дзіда валадара і дзе гляк з вадою, што стаяў каля галавы ягонай?»