I сказалі ім: «Ня можам зрабіць гэтага, выдаць сястру нашую чалавеку, які мае скуравінку, бо ганьба гэта для нас.
1 ЦАРСТВАЎ 11:2 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Нахаш Аманянін сказаў ім: «Я заключу з вамі запавет [з умовай], што кожнаму з вас я вырву правае вока і выстаўлю вас на пасьмешышча перад усім Ізраілем» Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў ім Наас Аманіцянін: я ўступлю з вамі ў спрымірэнства, але дзеля таго, каб выкалаць кожнаму з вас правае вока і тым самым пакласьці няславу на ўсяго Ізраіля. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І Наас Аманеец адказаў ім: «Заключу з вамі саюз з гэтаю ўмовай, што кожнаму з вас выкалю правае вока і выстаўлю вас на пасмяянне перад усім Ізраэлем». |
I сказалі ім: «Ня можам зрабіць гэтага, выдаць сястру нашую чалавеку, які мае скуравінку, бо ганьба гэта для нас.
Ня слухайце Эзэкіі, бо гэта кажа валадар Асірыі: "Зрабіце [дамову] дабраславенства са мною і выходзьце да мяне, і будзеце есьці з вінаградніку вашага і з дрэва фігавага вашага, і будзеце піць ваду з сажалак вашых,
I сказаў: «Я — Бог бацькі твайго, Бог Абрагама, Бог Ісаака і Бог Якуба». I закрыў Майсей аблічча сваё, бо баяўся глянуць на Бога.
Але ж ты ня ўвёў нас у зямлю, якая ацякае малаком і мёдам, і ня даў нам на ўласнасьць палёў і вінаграднікаў! Хочаш вочы людзей засьляпіць? Ня пойдзем!»
І схапілі яго Філістынцы, і адразу выкалалі яму вочы, і завялі ў Газу, дзе, прыкуты двума ланцугамі мядзянымі, мусіў ён малоць зерне ў вязьніцы.
І сказалі жыхары Ябэшу [Нахашу]: «Раніцай мы выйдзем да вас, і вы зробіце з намі, што будзе добра ў вачах вашых».
Калі вы ўбачылі, што Нахаш, валадар сыноў Амона, прыйшоў да вас, вы сказалі мне: “Ня [будзе так], але пастаў валадара над намі!” Але ж ГОСПАД, Бог ваш, — Валадар ваш.
І сказаў Давід людзям, што стаялі каля яго, кажучы: «Што дадуць чалавеку, які заб’е Філістынца гэтага і здыме ганьбу з Ізраіля? Бо хто ён, гэты неабрэзаны Філістынец, што так насьміхаецца з войска Бога Жывога?»