1 ЦІМАФЕЯ 3:10 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І гэтакіх трэба перш выпрабоўваць, а пасьля, калі бездакорныя, няхай служаць. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і такіх трэба загадзя выпрабоўваць, потым, калі беззаганныя, дапускаць да служэньня. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І яны павінны быць перш выпрабаваныя, і потым, калі не будуць мець ніякай правіны, хай служаць. |
цяпер пагадзіў ва ўласным целе Яго праз сьмерць, каб паставіць вас сьвятымі, і беззаганнымі, і бездакорнымі перад Сабою,
бо хто добра паслужыў, здабывае сабе добрую ступень і вялікую адвагу ў веры ў Хрыста Ісуса.
Дык епіскап мусіць быць бездакорны, аднае жонкі муж, пільны, цьвярозы, сьціплы, гасьцінны, здольны навучаць,
[Мусіць быць] не з нованаверненых, каб, узьбіўшыся ў пыху, ня трапіў пад прысуд з д’яблам.
Рукі хутка ні на каго не ўскладай і ня будзь супольнікам у чужых грахах; захоўвай сябе чыстым.
Улюбёныя! Ня ўсякаму духу верце, але выпрабоўвайце духаў, ці ад Бога яны, бо шмат фальшывых прарокаў прыйшло ў сьвет.