Узгадаю пра Рагаў і Бабілон перад тымі, што ведаюць мяне. Вось, Філістына і Тыр разам з Кушам [скажуць]: «Гэты нарадзіўся там».
1 ПЯТРА 5:13 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Вітае вас [царква], што ў Бабілоне, выбраная разам з вамі, і Марк, мой сын. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вітае вас выбраная, падобна вам, царква ў Вавілоне і Марк, сын мой. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Вітае вас тая, што ў Бабілоне, выбраная, як і вы, а таксама Марк, мой сын. |
Узгадаю пра Рагаў і Бабілон перад тымі, што ведаюць мяне. Вось, Філістына і Тыр разам з Кушам [скажуць]: «Гэты нарадзіўся там».
І, агледзеўшыся, прыйшоў у дом Марыі, маці Яна, называнага Маркам, дзе многія сабраліся і маліліся.
А Барнаба і Саўл, споўніўшы служэньне, вярнуліся з Ерусаліму, узяўшы з сабою Яна, якога звалі Маркам.
Тады сталася спрэчка, так што яны разлучыліся адзін з адным, і Барнаба, узяўшы Марка, паплыў на Кіпр.
Вітае вас Арыстарх, вязень са мною, і Марк, пляменьнік Барнабы, пра якога вы атрымалі прыказаньне: калі ён прыйдзе да вас, прыйміце яго,
Староста — выбранай пані і дзецям яе, якіх я люблю ў праўдзе, і ня я адзін, але і ўсе, што пазналі праўду,
І на ілбе ў яе напісанае імя: «Тайна, Бабілон вялікі, маці распусьніц і агіды зямлі».
І закрычаў ён моцна голасам вялікім, кажучы: «Упаў, упаў Бабілон, вялікая [распусьніца], і стаўся жытлом дэманаў, і прыбежышчам усякага духа нячыстага, і прыбежышчам усякай птушкі нячыстай і брыдкай,