1 ЛЕТАПІСАЎ 27:29 - Біблія (пераклад А.Бокуна) над валамі, якія пасьвяцца ў Шароне — Шытрай з Шарону; а над валамі ў далінах — Шафат, сын Адлая; Біблія (пераклад В. Сёмухі) над буйным быдлам, якое пасьвіцца ў Шароне - Шытрай Шаранянін, а над быдлам у далінах - Шафат, сын Адлая; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Затым над быдлам, якое пасвілася ў Сароне, загадчыкам быў Сэтрай Сараніт, і над валамі ў далінах — Сафат, сын Адлі. |
I яны жылі ў Гілеадзе, у Башане і ў мястэчках ягоных, і па ўсіх пашах Шарону аж да межаў іхніх.
І пабудаваў ён вежы ў пустыні, і выкапаў шмат сажалак, бо ў яго было шмат статкаў, і ў Шэфэлі, і на раўніне, і [меў ён] земляробаў, і вінаградараў у гарах і на Кармэлю, бо ён быў аматарам земляробства.
Я набыў нявольнікаў і нявольніц, і чэлядзь была ў мяне, таксама статкі валоў і чароды авечак былі ў мяне большыя, чым у-ва ўсіх, што былі раней за мяне ў Ерусаліме.
Няхай, квітнеючы, заквітнее і няхай радуецца з ускліканьнямі і сьпяваньнем, бо слава Лібану дадзена ёй, прыгажосьць Кармэлю і Шарону. Яны ўбачаць славу ГОСПАДА, веліч Бога нашага.
І стане Шарон пашаю для авечак, а даліна Ахор — выганам для быдла для народу Майго, які шукае Мяне.
Павярніцеся і выйдзіце, і ідзіце на гару Амарэйцаў і да ўсіх суседзяў іхніх, у Арабу, у горы і ў даліны, і ў Нэгеў, і на бераг мора, у зямлю Хананейцаў, і ў Лібан, аж да ракі вялікай, ракі Эўфрат.
І даў яму сьвятар [хлеб] сьвяты, бо не было там [іншага] хлеба, апрача хлябоў пакладных, якія прымалі спрад аблічча ГОСПАДА толькі тады, калі клалі там сьвежыя хлябы.