1 ЛЕТАПІСАЎ 27:28 - Біблія (пераклад А.Бокуна) над дрэвамі аліўнымі і над дрэвамі фігавымі, якія ў Шэфэлі — Баал-Ханан з Гедэру; а над скарбніцамі аліўнымі — Ёаш; Біблія (пераклад В. Сёмухі) над масьлінамі і смакоўніцамі ў даліне - Баал-Ханан Гедэрыцянін, а над запасамі драўніннага алею - Ёас; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А над масліннымі і фігавымі гаямі, што былі ў Сэфэлі, — Баал-Ханан Гадэрыт; а над кладоўкамі з аліўкавым алеем — Ёас. |
А срэбра назьбіраў валадар у Ерусаліме столькі, колькі камянёў, і кедраў так шмат, колькі сыкамораў у Шэфэлі.
А сыны Ізраіля сабраліся, і ўзялі харчы, і выйшлі насустрач ім. І разлажыліся табарам сыны Ізраіля насупраць іх, як два статкі козаў, а Сірыйцы напоўнілі зямлю.
І меў Салямон дванаццаць намесьнікаў над усім Ізраілем, і яны рупіліся пра харчы для валадара і дому ягонага. Кожны з іх меў забясьпечваць харчы на адзін месяц у год.
над вінаграднікамі — Шымэй з Рамы; а над запасамі віна ў вінных скарбніцах — Заўдыя з Шыфмы;
І сабраў валадар срэбра і золата ў Ерусаліме, як камянёў, а кедраў так шмат, як сікамораў, якія ў Шэфэлі.
І, забегшы наперад, узьлез на фігавае дрэва, каб убачыць Яго, бо ён меўся праходзіць каля яго.