1 ЛЕТАПІСАЎ 27:13 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Дзясяты на дзясяты месяц — Маграй з Нэтофы, з Зархітаў; і ў харугве ягонай — дваццаць чатыры тысячы. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Дзясяты, для дзясятага месяца, Магарай Нэтафацянін, з племя Зары, і ў ягоным аддзяленьні дваццаць чатыры тысячы. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) У дзесятым месяцы дзесятым быў Магарай, нэтафатыт з роду Зары, і ў яго дружыне было дваццаць чатыры тысячы. |
Дзявяты на дзявяты месяц — Абіэзэр з Анатоту, з [сыноў] Бэн’яміна; і ў харугве ягонай — дваццаць чатыры тысячы.
Адзінаццаты на адзінаццаты месяц — Бэная з Піратону, з сыноў Эфраіма; і ў харугве ягонай — дваццаць чатыры тысячы.