І меў Амнон сябра імем Ёнадаў, сына Шаммы, брата Давіда. Ёнадаў быў чалавек вельмі хітры.
1 ЛЕТАПІСАЎ 2:13 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Есэй нарадзіў першароднага свайго Эліява, другога — Амінадава, трэцяга — Шыму, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Есэй спарадзіў першынца свайго Эліява, другога - Амінадава, трэцяга - Саму, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А Ясэй быў бацькам першароднага Эліяба, другога Абінадаба, трэцяга Самы, |
І меў Амнон сябра імем Ёнадаў, сына Шаммы, брата Давіда. Ёнадаў быў чалавек вельмі хітры.
І ўзялі яны Асаэля, і пахавалі яго ў магіле бацькі ягонага, што ў Бэтлееме. І Ёаў і людзі ягоныя ішлі ўсю ноч і на самым сьвітаньні [дайшлі] да Хеўрону.
А Давід быў сынам Эфрацяніна з Бэтлеему Юдэйскага, імя ягонае — Есэй. Ён меў восем сыноў і ў часы Саўла быў ужо старым і ў гадах пажылых.
Тры старэйшыя сыны ягоныя пайшлі з Саўлам ваяваць. Імёны тых трох сыноў ягоных, якія пайшлі на вайну, былі: першародны Эліяў, другі — Абінадаў, а трэці — Шамма.
І пачуў Эліяў, старэйшы брат ягоны, як ён гаварыў пра гэта з іншымі, і загневаўся Эліяў на Давіда, і сказаў: «Навошта ты прыйшоў і каму пакінуў той малы статак у пустыні ? Я ведаю пыху тваю і ліхоту сэрца твайго, бо ты прыйшоў сюды, каб паглядзець на вайну».