І разьбіў ён Мааўлянаў, і зьмерыў іх вяроўкаю, палажыўшы на зямлю; дзьве вяроўкі адмяраў для тых, што мелі быць забітыя, а адну вяроўку для тых, што мелі застацца пры жыцьці. І Мааўляне сталіся слугамі Давіда, і прыносілі яму даніну.
1 ЛЕТАПІСАЎ 18:2 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І разьбіў ён Мааўлянаў, і сталі Мааўляне слугамі Давіда, даючы яму дары. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ён пабіў таксама Маавіцянаў, - і зрабіліся Маавіцяне рабамі Давіда, прыносячы яму даніну. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) ды пабіў маабцаў, ды сталі маабцы нявольнікамі Давіда, плацілі яму даніну. |
І разьбіў ён Мааўлянаў, і зьмерыў іх вяроўкаю, палажыўшы на зямлю; дзьве вяроўкі адмяраў для тых, што мелі быць забітыя, а адну вяроўку для тых, што мелі застацца пры жыцьці. І Мааўляне сталіся слугамі Давіда, і прыносілі яму даніну.
І ўвайшла яна ў Ерусалім з вельмі вялікай дружынай, з вярблюдамі, якія несьлі пахошчы, з вялікім мноствам золата і каштоўных камянёў. І прыйшла яна да Салямона, і гаварыла з ім пра ўсё, што мела яна ў сэрцы сваім.
І кожны з іх прыносіў яму дары: посуд срэбны і посуд залаты, адзеньне, зброю, пахошчы, коней, мулаў кожны год.
І сталася пасьля гэтага, што Давід разьбіў Філістынцаў, і ўпакорыў іх, і ўзяў Гат і вёскі ягоныя з рукі Філістынцаў.
І разьбіў Давід Гададэзэра, валадара Цовы, у Хамаце, калі той ішоў, каб умацаваць уладу сваю над ракою Эўфрат.
Бог сказаў у сьвятасьці Сваёй: «Я ўзрадуюся! Я падзялю Сыхем, і даліну Сукот разьмераю.
І яны паляцяць на плечы Філістынцаў да мора, і разам абрабуюць сыноў Усходу; на Эдом і на Мааў накладуць рукі свае, і сыны Амона будуць ім падуладнымі.
Бачу яго, але [яшчэ] не цяпер, аглядаю яго, але ня зблізка. Узыходзіць зорка з Якуба, і паўстае скіпетр з Ізраіля; і ён струшчыць скроні Мааву і зьнішчыць усіх сыноў Сэта.
А сыны Бэліяла казалі: «Ці зможа ён нас выратаваць?» І пагардзілі ім, і не прынесьлі яму падарункаў, але ён не зьвяртаў на гэта ўвагі.