І Я заключу запавет Мой паміж Мною і табой, і насеньнем тваім пасьля цябе ў пакаленьнях іхніх як запавет вечны, што Я буду Богам тваім і насеньня твайго пасьля цябе.
1 ЛЕТАПІСАЎ 17:22 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І Ты зрабіў народ Твой, Ізраіля, народам Сваім на вякі, і Ты, ГОСПАДЗЕ, стаў для іх Богам. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ты зрабіў народ Твой Ізраіля Сваім уласным народам навек, і Ты, Госпадзе, стаў Богам ягоным. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ўстанавіў Ты народ Твой Ізраэль народам Сваім навек; і Ты, Госпадзе, стаў яго Богам. |
І Я заключу запавет Мой паміж Мною і табой, і насеньнем тваім пасьля цябе ў пакаленьнях іхніх як запавет вечны, што Я буду Богам тваім і насеньня твайго пасьля цябе.
Ты паставіў народ Твой, Ізраіля, як выбраны народ Твой на вякі, і Ты, ГОСПАДЗЕ, стаўся яму Богам.
Няхай будзе дабраслаўлёны ГОСПАД, Бог твой, Якому ты спадабаўся і Які пасадзіў цябе на пасадзе Ізраіля, таму што любіць ГОСПАД Ізраіля на вякі, і Ён паставіў цябе валадаром, каб ты чыніў суд і праведнасьць».
І хто як народ Твой, Ізраіль, адзіны народ на зямлі, да якога прыйшоў Бог, каб выкупіць Сабе народ і зрабіць Сабе імя вялікімі і страшнымі справамі, выгнаўшы паганаў перад абліччам народу Свайго, які Ты выкупіў з Эгіпту?
І цяпер, ГОСПАДЗЕ, слова, якое Ты прамовіў пра слугу Твайго і пра дом ягоны, няхай будзе верным на вякі, і зрабі так, як Ты прамовіў.
І Я правяду гэтую трэцюю [частку] праз агонь, і ачышчу іх, як ачышчаюць срэбра, і выспрабую іх, як выпрабоўваюць золата. Ён будзе клікаць імя Маё, і Я адкажу яму і скажу: «Гэта народ Мой», і ён скажа: «ГОСПАД — [гэта] Бог мой!»
А вы — выбраны род, валадарнае сьвятарства, народ сьвяты, людзі, атрыманыя як удзел, каб абвяшчаць цноты Таго, Які паклікаў вас з цемры ў дзівоснае сьвятло Сваё,
Не пакіне ГОСПАД народу Свайго дзеля вялікага імя Свайго, бо захацеў ГОСПАД зрабіць вас народам Сваім.