1 ЛЕТАПІСАЎ 1:45 - Біблія (пераклад А.Бокуна) I памёр Ёваў, і валадарыў пасьля яго Хушам, з зямлі Тэман. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І памёр Ёван, і зацараваў пасьля яго Хушам, зь зямлі Тэманіцян. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І, калі памёр Ёбаб, па ім цараваў Гусам з зямлі Тэман. |
I памёр Хушам, і валадарыў пасьля яго Гадад, сын Бэдада, які пабіў Мадыянцаў на полі Мааўскім; імя гораду ягонага — Авіт.
І пачулі тры сябры Ёва пра вялікае няшчасьце, якое напаткала яго, і прыйшлі, кожны з мясцовасьці сваёй: Эліфаз з Тэману, Більдад з Шуаху і Цафар з Наамы. І дамовіліся яны, каб разам прыйсьці, і наведаць яго, і пацешыць.
І спалохаюцца волаты твае, Тэмане, каб быў зьнішчаны забіваньнем кожны [чалавек] з гары Эзава.