Ці бачыў ты чалавека, мудрага ў вачах сваіх? На дурня большая надзея, чым на такога.
1 КАРЫНФЯНАЎ 8:2 - Біблія (пераклад А.Бокуна) А калі хто думае, што ён нешта ведае, той яшчэ нічога не разумее, як трэба разумець. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Хто думае, што ён ведае нешта, той нічога яшчэ ня ведае так, як трэба ведаць; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі каму здаецца, што ён нешта ведае, дык ён нічога не спазнаў яшчэ, як трэба яму ведаць. |
Ці бачыў ты чалавека, мудрага ў вачах сваіх? На дурня большая надзея, чым на такога.
Бо не хачу, браты, каб вы ня ведалі гэтае тайны, каб вы не былі мудрымі праз сябе, што скамяненьне сталася ў Ізраілі часткова, аж пакуль ня ўвойдзе поўнасьць паганаў,
Бо цяпер мы бачым праз [мутнае] шкло, невыразна; а тады — абліччам да аблічча; цяпер я разумею часткова, а тады пазнаю [гэтаксама], як я сам пазнаны.
Ніхто няхай ня зводзіць сам сябе. Калі хто з вас думае быць мудрым у гэтым веку, няхай будзе дурным, каб быць мудрым.