1 КАРЫНФЯНАЎ 3:20 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І зноў: «Госпад ведае думкі мудрых, што яны марныя». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І яшчэ: «Гасподзь ведае мудрошчы мудрацоў, што яны марныя». Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) або зноў: «Госпад ведае думкі людзей, што яны марныя». |
Бо яны, пазнаўшы Бога, ня славілі [Яго] як Бога і ня дзякавалі, але займаліся марнасьцю ў думках сваіх, і зацемрылася няцямкае сэрца іхняе.
Глядзіце, каб хто не збаламуціў вас філасофіяй і пустым падманам паводле традыцыі чалавечай, паводле стыхіяў сьвету, а не паводле Хрыста.