1 КАРЫНФЯНАЎ 12:31 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Рупцеся пра дары большыя, і я пакажу вам шлях яшчэ лепшы. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Дбайце пра дары большыя, і я пакажу вам шлях яшчэ лепшы. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Рупцеся аб дарах большых, а я вам пакажу шлях яшчэ больш дасканалы. |
а адно толькі патрэбна. Марыя ж выбрала добрую частку, якая ня будзе забраная ў яе».
Калі я гавару мовамі чалавечымі і анёльскімі, а любові ня маю, я — медзь, якая зьвініць, ці цымбалы, якія гудуць.
Імкніцеся да любові; і рупцеся пра [дары] духоўныя, асабліва пра тое, каб прарочыць.
Адносна ахвяраў ідалам мы ведаем, бо маем усякае веданьне. Але веданьне робіць ганарыстым, а любоў будуе.
І больш таго, усё лічу за страту дзеля вышэйшага пазнаньня Хрыста Ісуса, Госпада майго, дзеля Якога я ўсё страціў і лічу за гной, каб Хрыста здабыць
Вераю Абэль прынёс Богу лепшую ахвяру, чым Каін, праз што атрымаў сьведчаньне, што ён — праведны, [бо гэта] засьведчыў Бог пра дары ягоныя; і праз яе ён, памёршы, яшчэ гаворыць.