Біблія онлайн

Аб'явы

Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет


ПСАЛТЫР 54 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)
ПСАЛТЫР 54

1 Кіраўніку хору. На струнах. Маскіль. Давідаў.

2 Пасля таго, як зіфейцы прыйшлі да Саўла, кажучы: «Вось, Давід у нас хаваецца».

3 Божа, збаў мяне ў імя Тваё і ў магуцці Тваім судзі мяне.

4 Божа, выслухай маё маленне, вушамі ўспрымі словы маіх вуснаў.

5 Бо пыхліўцы падняліся супраць мяне і моцныя шукалі душу маю, і не паставілі яны Бога перад сабою.

6 А вось Бог падтрымлівае мяне, Госпад — абаронца душы маёй.

7 Павярні ліха на непрыяцеляў маіх і ў праўдзе Тваёй павынішчай іх.

8 Добраахвотна складу я ахвяру Табе, вызнаваць буду імя Тваё, Госпадзе, бо яно добрае;

9 бо ўратаваў Ён мяне ад усіх бед, і на непрыяцеляў маіх глядзела з пагардай вока маё.

© МХРБ «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь», 2017 

Bible Society of Belarus (the Republic of)